Грамадства66

У Лідзе знік памятны камень з магілы ксяндза-паўстанца

Напярэдадні 162-й гадавіны пачатку паўстання 1863 года невядомыя выкралі ў Лідзе памятны камень з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага, расстралянага ўладамі царскай Расіі, паведаміла выданне Znadniemna.pl.

Магіла ксяндза Адама Фалькоўскага. Фота: Наша Ніва

«Пра блюзнерскі ўчынак рэдакцыі паведамілі чытачы з Ліды, якія жадалі ўскласці кветкі і запаліць свечкі на сімвалічнай магіле айца Фалькоўскага ў гадавіну пачатку паўстання. Па словах нашых інфарматараў, восенню мінулага года камень яшчэ стаяў на месцы, паколькі ў Дзень памінання памерлых палякі запальвалі побач з ім свечкі», — піша Znadniemna.pl.

Год таму, у пачатку студзеня 2024 года, хтосьці ўжо спрабаваў апаганіць помнік, сцёршы выгравіраваны на камені герб «студзеньскіх паўстанцаў Літвы і Беларусі».

Ксёндз Адам Фалькоўскі быў змешчаны царскімі ўладамі ў турму і прысуджаны да смяротнага пакарання за тое, што падчас паўстання 1863 года зачытаў маніфест паўстанцаў і заклікаў сваіх вернікаў далучыцца да паўстання.

Фалькоўскі быў расстраляны 24 чэрвеня 1863 года ў Лідзе. 

Каментары6

  • Ганебна
    20.01.2025
    Калгасны рэжым зноў вылучыўся сваёй нялюдскасцю...
  • Батальон Торревьеха
    20.01.2025
    Парэ, Как там в Испании?
  • Барадзед
    20.01.2025
    Подколодные расеяне действуют тайком в РБ.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць