Грамадства55

Польшча дала грамадзянства беларусу, які 12 гадоў даказваў, што не ўяўляе сабой пагрозы

Ваявода Куяўска-Паморскага ваяводства даў грамадзянства Польшчы беларусу польскага паходжання Паўлу Юшкевічу.

Фота Марэка Крупецкага

Ваявода Куяўска-Паморскага ваяводства Міхал Штыбля надаў грамадзянства Польшчы Паўлу Юшкевічу, ураджэнцу Беларусі польскага паходжання. Цягам 12 гадоў мужчына спрабаваў даказаць, што не з’яўляецца пагрозай бяспецы Польшчы. У нейкі момант над ім навісла пагроза дэпартацыі, піша Most.

Павел прыехаў у Польшчу ў 2003 годзе пасля заканчэння школы. Ён скончыў педагагічны факультэт і факультэт міжнародных адносін ва Універсітэце Мікалая Каперніка. На падставе польскіх каранёў атрымаў пастаянны дазвол на жыхарства і ў 2012 годзе ўпершыню падаў заяву на польскае грамадзянства. Аднак яму адмовілі, спаслаўшыся на сакрэтнае заключэнне спецслужбаў, якія палічылі, што Павел можа ўяўляць пагрозу бяспецы і грамадскаму парадку.

З таго часу ён абскарджваў гэтае рашэнне, але ў лістападзе 2023 года яго пазбавілі пастаяннага ДНЖ і прадпісалі пакінуць Польшчу. Павел доўга змагаўся за тое, каб яго не дэпартавалі ў Беларусь, і нават падаў заяву аб міжнароднай абароне. У ліпені 2024 года суд адмяніў рашэнне аб ануляванні ДНЖ, і Павел зноў падаў дакументы на польскі пашпарт. У студзені 2025 года ён нарэшце атрымаў грамадзянства.

— Я адчуў вялікую радасць, палёгку і разуменне, што ўсе мае праблемы нарэшце скончыліся. Пасля года, а калі дакладней, пасля 12 гадоў. Гэтая гісторыя цягнулася вельмі доўга, — сказаў Павел у інтэрв’ю тэлеканалу TVP3.

У абарону Паўла выступалі акадэмічныя колы, беларуская эміграцыя, а таксама Святлана Ціханоўская, ваявода Куяўска-Паморскага ваяводства і старшыня Торуньскага гарадскога савета.

— Змагаўся я, змагаліся мае знаёмыя і неабыякавыя людзі, якія не прымалі такое становішча. Гэта каштавала мне вельмі дорага. Думаю, наступствы для здароўя я буду адчуваць яшчэ доўга, але галоўнае — шчаслівы канец, — падсумаваў Павел.

Каментары5

  • а что, так можно было?
    22.01.2025
    Хіба прэдседацель Куяўска-Паморскага выканкама можа раздаваць грамадзянствы?
  • Барадзед
    22.01.2025
    Ура! Ещё один Павел стал счастливым обладателем польского паспорта.
  • Ваявода
    22.01.2025
    а что, так можно было?, так, гэта называецца прызнанне грамадзянінам Польшчы. Асобы польскага паходжання атрымліваюць грамадзянства праз ваяводу, а не прэзідэнта.

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць