Грамадства55

Стала вядома, хто тая грамадзянка ЗША, якую нядаўна вызваліў Лукашэнка

У нядзелю, 26 студзеня, дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа паведаміў пра вызваленне ў Беларусі амерыканскай грамадзянкі Анастасіі Нюфер. Прычыны затрымання дыпламат не назваў, але падкрэсліў, што Анастасія — «бязвінная амерыканка». «Люстэрка» даведалася, што гэта за жанчына.

Анастасія Нюфер, жнівень 2023 года. Фота: facebook.com/anastasia.putnam

Як расказаў «Люстэрку» Belpol, Анастасія Нюфер — ураджэнка Беларусі. Яна нарадзілася ў Мінску ў 1977 годзе, цяпер ёй 48 гадоў. Дзявочае прозвішча жанчыны — Ражкова.

Анастасія двойчы была замужам. Паводле даных аналітычна-расследвальніцкай групы Digital Intelligence Team (DIT), у 1999 годзе Анастасія выйшла замуж за грамадзяніна ЗША Рэя Патнэма і ўзяла прозвішча мужа. У 2005-м яна атрымала амерыканскае грамадзянства. У профілі Анастасіі ў фэйсбуку па-ранейшаму пазначана прозвішча Патнэм.

У 2013 годзе Анастасія выйшла замуж другі раз за Шэлдана Нюфера, таксама грамадзяніна ЗША. У жанчыны ёсць двое сыноў-двайнят — Аляксандр і Шон. Хлопцам ужо па 22 гады, і яны таксама носяць прозвішча Патнэм.

Паводле даных публічнага амерыканскага сэрвісу пошуку людзей, сыны жывуць з маці ў горадзе Ален, штат Тэхас.

Дом у горадзе Ален, штат Тэхас, у якім жывуць Анастасія Нюфер і яе сыны. Скрыншот Google Maps

Мяркуючы па здымках у Google Maps, Анастасія і яе сыны жывуць у нядрэнным асабняку. На адным з сайтаў пошуку нерухомасці ў ЗША пазначана, што ён быў пабудаваны ў 1999 годзе, у ім чатыры спальні, тры ванныя пакоі. Дом ацэнены ў 542 500 даляраў, але па стане на сёння ён не прадаецца.

Аналітыкі DIT знайшлі на старонцы жанчыны ў фэйсбуку запіс ад 15 сакавіка 2022 года, у якім Анастасія паведамляе пра атрыманне сертыфіката адміністратара воблачных сэрвісаў Microsoft Azure.

«Было нялёгка засяродзіцца на вучобе ў святле падзей у маёй роднай краіне, якія непасрэдна тычыліся мяне і маёй сям'і, але я справілася», — пісала тады Анастасія. Ці працуе яна ў IT, невядома.

Жанчына захапляецца сабакамі. На яе старонцы ў інстаграме пазначана, што яна прафесійна даглядае свойскіх жывёл.

«Першакласныя паслугі пансіяната ў Ален, штат Тэхас. Ствараю дом для вашых пухнатых сяброў», — паведамляецца ў апісанні яе старонкі.

Мяркуючы па старонцы ў фэйсбуку, Анастасія перыядычна прыязджала ў Беларусь і сустракалася са сваякамі. У пачатку 2024 года ў суполцы беларусаў у ЗША гэтай сацыяльнай сеткі Анастасія расказвала, што паведаміла ў аддзел грамадзянства і міграцыі Кастрычніцкага РУУС Мінска пра наяўнасць у яе амерыканскага грамадзянства. Дарэчы, апошні пост на фэйсбук-старонцы Анастасіі быў зроблены 7 снежня 2024 года.

Амерыканскае інфармацыйнае агенцтва Associated Press са спасылкай на Дзяржаўны дэпартамент ЗША паведаміла, што Нюфер была затрыманая ў Беларусі ў пачатку снежня 2024 года. Афіцыйна прычына не названая, але ананімны былы высокапастаўлены беларускі дыпламат расказаў АР, што гэта звязана з пратэстамі 2020 года.

Крыніца, якая гаварыла на ўмовах ананімнасці з-за праблем бяспекі, сказала, што Лукашэнка сам прапанаваў вызваліць грамадзянку ЗША «ў якасці жэсту добрай волі», адмовіўшыся пры гэтым адпускаць любых беларускіх апазіцыянераў і праваабаронцаў.

Каментары5

  • Андрусь
    27.01.2025
    Лукашэнка перад інаўгурацыяй Трампа захапіў закладніцу, нічым не адрозніваецца ад тэрарыстаў
  • Шалёны
    27.01.2025
    Эта жэ ваша гражданка, заберыце её к сібе. Это мой акт добрай волі із-за выбарав. - Ладна, давай... А за што сідзела она? - Да ні за што, за ваш паспарт. Нам жэ не да законав, мы всех садзім.

    ПС. А на счот тамагаўка ў лысіну ...
  • Vik
    28.01.2025
    " У пачатку 2024 года ў суполцы беларусаў у ЗША гэтай сацыяльнай сеткі Анастасія расказвала" А суполка гэта - экстрымистыческая. А ежики продолжают путать кактусы с самками.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі6

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва вырашыла яшчэ раз звярнуцца да беларускіх уладаў наконт пытання сваіх фураў18

«Прабачце ім, беларусы». Расіяне папрасілі прабачэння за растоўскую каманду КВЗ15

Чаму хамелеоны круцяць вачыма ва ўсе бакі? Навукоўцы растлумачылі таямніцу «фатаграфічнага» позірку1

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»53

МАК збіраецца забараніць спартоўцам-трансгендарам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах10

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі6

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць