Грамадства44

Пасля свайго затрымання дырэктар завода ў Рэчыцы звольніў раней рэпрэсаванага супрацоўніка

Адразу пасля кароткачасовага затрымання дырэктара Рэчыцкага метызнага завода Віктара Самончыка выказваліся меркаванні, што яно звязанае з адмовай звальняць супрацоўнікаў, якіх пераследавалі паводле палітычных матываў. Але цяпер сітуацыя мяняецца, піша «Гомельская вясна».

Віктар Самончык.
Віктар Самончык

10 студзеня ў Рэчыцы судзілі Івана Дзенісенку, які раней працаваў галоўным механікам Рэчыцкага метызнага завода. Апошняя ягоная пасада — начальнік аддзела забеспячэння. Тады яму прысудзілі пяць сутак адміністрацыйнага арышту паводле ч. 2 арт. 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях нібыта за распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыі.

На той момант крыніцы праваабаронцаў на метызным заводзе паведамлялі, што дырэктар прадпрыемства не звальняў рэпрэсаваных супрацоўнікаў, тлумачачы свае дзеянні тым, што яны добрыя спецыялісты і іх няма кім замяніць.

15 студзеня ў Рэчыцы адбыўся яшчэ адзін суд над супрацоўнікам метызнага завода. Паводле тых самых падстаў рэпрэсавалі Андрэя Старушэнку, які займаў пасаду галоўнага энергетыка прадпрыемства. Якім чынам яго пакаралі, пакуль невядома.

28 студзеня журналісты даведаліся, што ў Рэчыцы проста з працоўнага месца вывелі ў кайданках Віктара Самончыка — дырэктара аднаго з асноўных прадпрыемстваў горада, Рэчыцкага метызнага завода. Дзяржаўныя крыніцы ніяк затрыманне не каментавалі, але на заводзе тады казалі, што затрыманне звязанае ўсё з той жа адмовай звальняць рэпрэсаваных супрацоўнікаў паводле палітычных матываў.

Ужо 29 студзеня дырэктар вярнуўся да выканання сваіх абвязкаў і дэманстратыўна наведваў вытворчыя цэхі завода.

31 студзеня праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што Івана Дзенісенку ўсё ж такі звольнілі з працы. Ці працягне працаваць на метызным заводзе ў Рэчыцы Андрэй Старушэнка ды іншыя раней рэпрэсаваныя супрацоўнікі, пакуль невядома.

Каментары4

  • 1
    01.02.2025
    Хе
  • Не твой
    01.02.2025
    Ну, видимо директору популярно объяснили, что если он не уволит "политических", то сам станет "политическим". И его проблемы с кадрами никого не волнуют. 🤷
  • Уволил
    02.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць