Свет33

Прэзідэнт Літвы: Ніякіх перамоў без Украіны — гэта пытанне прынцыпу

Гітанас Наўседа заявіў, што любая дыскусія аб будучыні Украіны павінна адбывацца толькі з удзелам Кіева. Ён падкрэсліў, што ніякія кулуарныя перамовы без Украіны недапушчальныя і гэта прынцыповы пытанне для ўсяго дэмакратычнага свету, піша Delfi.lt.

Гітанас Наўседа. Фота: Наша Ніва

У чацвер прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, піша Delfi.lt.

Падчас размовы кіраўнік Літвы падкрэсліў, што незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць і права Украіны самастойна вызначаць сваё будучыню павінны быць гарантаваныя.

Паводле слоў прэзідэнта, любыя магчымыя мірныя перамовы павінны грунтавацца на строгім захаванні прынцыпу «нічога пра Украіну без Украіны».

Разважаючы пра магчымыя перамовы, Гітанас Наўседа падкрэсліў, што канчатковай мэтай павінна быць не часовае спыненне агню, а ўстойлівы і доўгатэрміновы мір.

«Перамовы павінны быць скіраваныя не толькі на завяршэнне вайны, але і на спыненне агрэсіі. Мы не можам ствараць умовы для таго, каб Расія ўзмацніла свой ваенны патэнцыял і зноў пагражала ўсяму заходняму свету», — заявіў прэзідэнт Літвы.

Каментары3

  • пока без шансов
    14.02.2025
    Европа больна.
    Если бы такое заявление сделали в Брюсселе, Лондоне, Берлине, Париже, с ультиматумом путину и его болонке из США, то, тогда, у Украины появился бы шанс..
    ПРКА БЕЗ ШАНСОВ...
  • Acab
    14.02.2025
    Брусэлі, парыжы і лёнданы гэта нязломная моц, ня горай ад партыйца Наўседы
  • Зорро
    14.02.2025
    Acab, Науседа балабол и поц. Он только и умеет, что говорить. И переобуваться в воздухе. Больше всех говорил про важность отделять режим от беларусов. И именно он вводит санкции на словах против режима, а на деле против беларусов. Максимум проблем именно для людей. А с режимом продолжает торговать.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць