Зяленскі назваў колькасць украінскіх вайскоўцаў, якія загінулі на вайне
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што за час поўнамаштабнай вайны з Расіяй загінулі больш за 46 тысяч украінскіх вайскоўцаў, яшчэ дзясяткі тысяч лічацца зніклымі без вестак або знаходзяцца ў палоне, заявіў ён у інтэрв’ю NBC News.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што «ніхто дакладна не ведае», колькі ўкраінцаў страцілі свае жыцці ў выніку вайны.
«У нас ёсць зафіксаваная колькасць ахвяр — больш за 46 тысяч загінулых вайскоўцаў. Яшчэ ёсць дзясяткі тысяч тых, хто знік без вестак або знаходзіцца ў палоне. І вы дакладна не ведаеце, бо зніклыя без вестак могуць быць мёртвымі, а могуць знаходзіцца ў палоне», — сказаў ён.
Зяленскі таксама паведаміў, што каля 19,5 тысячы ўкраінскіх дзяцей былі дэпартаваныя ў Расію.
«І мы зусім не разумеем колькасці тысяч, дзясяткаў тысяч цывільных людзей, якія загінулі на часова акупаваных тэрыторыях», — дадаў ён.
Цяпер чытаюць
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары