Грамадства11

Беларуска ў ЗША дала дзіцяці прозвішча чужога чалавека. Ці можна так зрабіць у Беларусі?

«Мабыць, трэба было ўпісаць фамілію прэзідэнта», — жартуе беларуска Аксана, якая даўно жыве ў ЗША. Жанчына тлумачыць, як (і чаму) яны з мужам-амерыканцам вырашылі даць свайму сыну прозвішча чалавека, які нават не сваяк дзіцяці.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Аксана нарадзілася ў Беларусі, але каля 7 гадоў жыве ў Тэхасе. Паехала ў ЗША на стажыроўку, сустрэла там сваё каханне, пабралася шлюбам і засталася жыць за акіянам.

Калі яна выйшла замуж за амерыканца, вырашыла пакінуць свае дзявочае беларускае прозвішча. Некалькі месяцаў таму ў сям’і нарадзіўся хлопчык. І вось калі ўзнікла пытанне аб тым, што будзе напісана ў пасведчанні аб нараджэнні немаўля, пара прыйшла да нестандартнага рашэння. Яны далі сыну прозвішча, якое не носіць ні бацька, ні маці.

 — Бацькі майго мужа развяліся шмат гадоў таму, — тлумачыць Аксана ў тыктоку. — І ён жыў з айчымам, які замяніў яму бацьку. Таму, калі нарадзіўся наш сын, мы вырашылі даць яму прозвішча айчыма мужа. Тым больш у яго не было родных унукаў.

У выніку цяпер у Аксаны беларускае прозвішча, у яе мужа — амерыканскае, а ў сына — італьянскае (пры гэтым прозвішча чалавека, які біялагічна не з’яўляецца яго сваяком).

— Мы запаўнялі пасведчанне аб нараджэнні ў шпіталі ў прысутнасці чалавека з сацыяльнай службы. І калі мы запісвалі прозвішча, нам ніхто нічога не сказаў. Нікога не збянтэжыла і ні ў каго не ўзнікла пытанняў, чаму прозвішча дзіцяці не супадае з прозвішчамі бацькоў.

Watch on TikTok

Аксана кажа, што тэарэтычна яны маглі запісаць абсалютна любое прозвішча — нават калі яно выдуманае ці належыць нейкай зорцы.

Шмат хто пісаў у каментарыях Аксане, што ёй будзе складана вандраваць па свеце з дзіцём праз розныя прозвішчы і што на кожнай мяжы будуць узнікаць пытанні. Але яна з гэтым нязгодная.

— Вы сваё дзіцё можаце назваць хоць Мікі Маўсам. Калі ў вас ёсць пасведчанне аб нараджэнні, дзе ёсць імёны і прозвішчы мамы і таты, дык ніякіх праблем быць не можа.

Яна таксама дадала іншы прыклад:

— А як, вы думаеце, вандруюць сем’і, дзе прозвішча таты, напрыклад, Пятроў. Прозвішча мамы — Іванова (бо яна пакінула дзявочае). А прозвішча дачкі — Пятрова. У ЗША Пятроў і Пятрова — гэта розныя прозвішчы, бо яны пішуцца па-рознаму. Атрымліваецца, што ў іх сям’і таксама тры розныя прозвішчы.

Ці атрымалася б у Аксаны даць дзіцяці прозвішча фактычна чужога чалавека, калі б яна нараджала ў Беларусі? Не, бо гэта супярэчыць Кодэксу аб шлюбе і сям’і.

Згодна з ім, прозвішча дзіцяці вызначаецца прозвішчам бацькоў. Пры розных прозвішчах бацькоў дзіцяці прысвойваецца прозвішча маці ці бацькі пры згодзе бацькоў. Калі яны самастойна не могуць дамовіцца, кропку ў пытанні ставяць прадстаўнікі органаў апекі.

Каментары1

  • Чел
    02.03.2025
    Так и в совке такое было, просто вы не в курсе. В 80-х в армии разговорился с солдатом узбеком. Тот и поведал, что его фамилия Алимов потому, что его батя Алим. А уже если у него родится сын, то фамилия у него будет Рашидов, потому что его зовут Рашид. Я тогда выпал в осадок.

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа13

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць