Грамадства11

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе

«Разумнага» прыпынку на Нямізе больш няма — павільён дэмантавалі. Onliner.by даведаўся, што з’явіцца на яго месцы і чаму гарадскія службы вырашылі адмовіцца ад калісьці інавацыйнага праекта.

Адказы на гэтыя пытанні журналісты атрымалі ад прадстаўніка камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці» (МГЦН).

— Прыпыначны павільён быў устаноўлены прыватнай кампаніяй паводле дагавора арэнды адкрытай пляцоўкі. Праект пад назвай «Разумны прыпынак» стартаваў у 2019 годзе як пілотны: ідэя заключалася ў тым, каб аб’яднаць у адным аб’екце функцыі чакання транспарту, лічбавай навігацыі, гарадской інфармацыі і сэрвісаў.

Першапачаткова павільён сапраўды прыцягваў увагу — з інтэрактыўнымі экранамі, зарадкамі для тэлефонаў, відэакамерамі, кнопкай выкліку экстранных службаў, а таксама сістэмай, якая сігналізавала кіроўцам пра прысутнасць людзей з інваліднасцю.

Аднак з цягам часу большая частка гэтых функцый перастала працаваць. Паводле слоў прадстаўніка МГЦН, сэнсарныя панэлі не функцыянавалі, асобныя кнопкі выкліку не рэагавалі, частка зарадных партоў была непрацоўнай, а агляд з прыпынку абмяжоўвала рэклама на шкляных сценках.

— У 2024 годзе гарадскія службы пачалі накіроўваць на адрас арандатара афіцыйныя прэтэнзіі аб выкананні дагавора арэнды ў частцы працы ўсіх заяўленых у дагаворы функцый. Частку заўваг прадпрымальнікі спрабавалі ўлічыць, але ключавыя элементы, адзін з якіх — праца інфармацыйнага сэнсарнага экрана, так і не былі адноўлены.

Пасля некалькіх паведамленняў і непрыняцця мер з боку арандатара МГЦН скасавала дагавор у аднабаковым парадку і ў канцы 2024 года звярнулася ў суд аб прымушэнні арандатара вызваліць участак. Суд прыняў рашэнне на карысць МГЦН, і ў канцы красавіка 2025 года арандатар пачаў дэмантаж аб’екта.

Што з’явіцца на гэтым месцы?

Пустым скрыжаванне на Нямізе не застанецца. Ужо распачаты работы па падрыхтоўцы новага прыпыначнага павільёна. Як удакладніў суразмоўца, гаворка ідзе не пра «разумны» прыпынак, а пра тыпавы сучасны павільён, які адпавядае зацверджаным у горадзе патрабаванням да прыпыначных пунктаў.

— Канструкцыя будзе выканана са шкла і металу, як і новыя сучасныя прыпынкі. Чакаецца, што новы павільён будзе ўстаноўлены да майскіх святаў.

Для аматараў кавы таксама знайшлося выйсце — напой можна набыць у кіёску «Белсаюздруку».

Каментары1

  • 1
    01.05.2025
    гойда

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў17

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча падвяла вынікі першага месяца працы «Кузніцы» і «Баброўнікаў»1

У Мінску з'явіліся зоны 5G-сувязі1

У Радашковічах стварылі музей закатак

Мінскі планетарый закрыецца на рэканструкцыю. Паказалі, як ён будзе выглядаць1

Заўтра можа не быць доступу да беларускіх сайтаў для карыстальнікаў з-за мяжы14

Вызваленыя палітвязні прыедуць з Украіны ў Варшаву гэтай ноччу ці раніцай8

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ38

На Мінскім узвышшы назіраюцца ледзяныя туманы ФОТАФАКТ1

У Барысаўскім раёне заўважылі сляды мядзведзя-бадзягі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў17

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць