Грамадства33

«Белпол» патлумачыў, з чым могуць быць звязаныя праверкі на мяжы Беларусі і Расіі

Інфармацыя пра тое, што расіяне масава спыняюць на мяжы для праверак транспарт, які накіроўваецца з Беларусі ў Расію, з’явілася на мінулых выходных. Час чакання ў чэргах на праверку дасягае некалькіх гадзін. Пра магчымыя прычыны гэтага ў размове са «Свабодай» расказаў прадстаўнік ініцыятывы былых беларускіх сілавікоў BelPol Уладзімір Жыгар.

Чарга аўтамабіляў у пункце пропуску «Езярышча» на беларуска-расійскай мяжы. Скрыншот відэа з тэлеграм-чата «Граница РФ»

Паводле яго інфармацыі, дзеянні расейцаў выкліканыя жаданнем узмацніць меры бяспекі напярэдадні ўрачыстасцей з нагоды Дня Перамогі 9 мая.

«Мы ўдакладнялі гэтае пытанне ў сваіх крыніц у Беларусі, — кажа Жыгар. — Большасць з іх сыходзіцца ў меркаванні, што гэта прэвентыўныя захады расійскіх спецслужбаў, прымеркаваныя да 9 мая. Яны цудоўна разумеюць, што на тэрыторыю Беларусі тэарэтычна могуць быць завезены выбуховыя рэчывы. І з улікам адсутнасці памежнага кантролю, каб паменшыць магчымасць завозу выбуховых рэчываў, і былі ўведзены такія формы кантролю».

Паводле Уладзіміра Жыгара, кантроль дакументаў і агляд транспарту могуць быць скасаваныя пасля заканчэння святкаванняў у залежнасці ад аператыўнай сітуацыі. Расейцы будуць дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі нарматыўнымі актамі і загадамі кіраўніцтва. Скасаваць кантроль на мяжы з Беларуссю яны могуць як імгненна, так і праз некалькі дзён пасля святкаванняў.

Ці сведчыць увядзенне дадатковага кантролю з боку Расіі пра тое, што расійскія сілавікі не давяраюць беларускім калегам? Уладзімір Жыгар адзначае, што абмен аператыўнай інфармацыяй адбываецца пастаянна, і нельга сказаць, што расейцы не давяраюць беларускім сілавікам.

«Расейскія спецслужбы пастаянна атрымліваюць інфармацыю ад беларускіх, абмен звесткамі адбываецца, — кажа прадстаўнік BelPol. — Я б не стаў ставіць пытанне так, быццам расейцы не давяраюць беларусам і таму самі вырашылі правяраць транспарт на мяжы. Проста ў расейцаў ёсць свая задача, якую яны павінны выконваць. Яны могуць і не ставіць пад сумнеў прафесіяналізм беларускіх сілавікоў, але мусяць выконваць уласную задачу па ахове дзяржаўнай мяжы».

Каментары3

  • Лёлік з-пад Лімасола
    30.04.2025
    не дурыце галавы! ужо даўно тая выбухоўка ляжыць у схроне пад Масквой
  • Цікава
    30.04.2025
    Украінцы нешта рыхтуюць вясёлае і красачнае 9 мая? Паглядзім-паглядзім, павінны ж яны неяк адрэагаваць на вакханалію :)

    [Зрэдагавана]
  • апошні інспэктар
    30.04.2025
    Цікава, прыгожа Арматы будуць палаць на Краснай плошчы (спадзяюся)

Цяпер чытаюць

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя8

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

«Можа, дзе і пабачымся»: саліст гурта «Тяні-Толкай» пайшоў працаваць у таксі5

За таямнічым «Фондам першага» стаіць Абельская і яе нявестка18

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава10

Канстытуцыйны суд Казахстана афіцыйна абнуліў прэзідэнцкія тэрміны Такаева15

Лосік расказаў пра асаблівы від катаванняў у ШІЗА4

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму11

У Беларусі зноў растуць цэны на паліва1

У Расіі спецназ затрымаў агрэсіўнага крымінальніка, які напярэдадні спрабаваў заправіцца без чаргі і абражаў людзей10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя8

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць