Грамадства2626

Ментусава расказала, што адчувала пасля таго, як яе фэйкавыя здымкі загрузілі на порнасайт

«Гэта такі акт прыніжэння, таму што жаночае цела належыць дзяржаве».

Некалькі тыдняў таму пралукашэнкаўскія тэлеграм-каналы апублікавалі згенераваныя штучным інтэлектам аголеныя фатаграфіі Марыны Ментусавай. Таксама гэтыя фэйкавыя здымкі з'явіліся на порнасайце. Марына пабачыла навіну пра гэта якраз падчас эфіру ранішняга ютуб-шоу «Обычное утро»

У новым выпуску ТОКу вядучая прыгадала падрабязнасці:

«Мне прыйшло ў тэлеграм паведамленне ад нейкага ананімнага карыстальніка аб тым, што як жа так, Марына, у вас жа дзіця, як вам не сорамна? Ваша фатаграфія на PornHub. Са спасылкай на «Жоўтыя злівы», зразумела».

Марына Ментусава. Фота: яе фэйсбук

На думку Марыны, час для адпраўкі паведамлення быў падабраны адмыслова.

«Паколькі гэта было зроблена проста падчас жывога эфіру, і яны ведалі, што я нікуды не магу падзецца з эфіру, што я павінна буду выседзець яшчэ як мінімум гадзіну там без магчымасці выйсці, я думаю, што гэта было спецыяльна для таго, каб мяне надламаць, паздзекавацца, публічна прынізіць.

Яны ведалі, што гэтае паведамленне прыйдзе проста ў момант, калі мы зачытваем навіны, гэта значыць, я буду бачыць тэлеграм. Таму я думаю, што гэта такое жаданне прысароміць неяк, каб даставіць мне нейкую нязручнасць».

Па словах Ментусавай, з'яўленне такога фэйкавага здымка можа нашкодзіць не толькі ёй, але і блізкім:

«Напрыклад, бабуля наўрад ці зразумее, што такое дыпфэйк. Ёй пакажуць фатаграфію, яна думае: ну ўсё, прастытутка. І нічога ты з гэтым не зробіш. І Бога падвяла, і царкву, і бацьку, і цара».

Марына адзначае, што, нягледзячы на тое, што яна адрэагавала з гумарам, адчуванне ў целе было кепскае.

«Жарты жартамі, але гэта на самой справе лічбавы гвалт. Мы падлеткам расказваем, што гэта і ёсць лічбавы гвалт. Калі выкарыстоўваюць твае фотаздымкі для таго, каб зрабіць дыпфэйк».

Адразу пасля эфіру Марына напісала пра гэты выпадак PornHub, каб яе здымкі прыбралі.

Яна дадае, што выпадак з дыпфэйкам сведчыць пра асаблівыя адносіны да жанчын у публічным полі і палітыцы.

«Ні пра Косцю, майго сувядучага, ні пра іншых палітычных дзеячаў такіх фатаграфій не было зроблена. А пра жанчын… Не я першая, не я апошняя, на жаль. Гэта такі акт прыніжэння. Мяркуючы па рыторыцы дзяржавы, яна думае, што жаночае цела належыць ёй, а не табе. То-бок яна вырашае, дазволіць ці не аборт, вырашае, калі табе нарадзіць ці не нарадзіць».

Ментусава акцэнтуе ўвагу на важнасці аднаўлення жанчынамі кантролю над сваім целам, сваёй годнасцю, жыццём і фотаздымкамі. Гэтаму яна навучае і падлеткаў, таму што шмат дзяўчат сутыкаюцца з падобнымі сітуацыямі.

«Адна справа, я, дарослая цётка, сяджу ў жывым эфіры, магу нешта з гэтым зрабіць, магу даць рады. Я ведаю тэхнікі медытацыі, я магу сабе вярнуць кантроль над сваім целам. Але калі ты падлетак, у цябе ўсё жыццё наперадзе, і табе падаецца, што любая інфармацыя ў інтэрнэце цябе знішчыць. Вось гэта катастрофа. Так могуць проста знішчыць чалавека».

Каментары26

  • Адчувала, вядома, сумоту
    30.04.2025
    Бо звычайна пры гэткiх абставiнах чуваць звон падаючых токенаў
  • Filipp
    30.04.2025
    Які толькі гвалт не прыдумаюць феміністкі, цяпер і лічбавы! Але гэта завчайны паклёп і падман, а не гвалт.
  • Интересно
    30.04.2025
    А что почувствовал Шрайбман?

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць