У Адэскай вобласці жанчына прынесла ў паліцыю пакет з выбухоўкай. Участак разнесла
Трое паліцэйскіх пацярпелі. Жанчына, якая пранесла выбухоўку, загінула — ёй адарвала ногі.

Па інфармацыі выдання «Думская», невядомая жанчына прыйшла ў аддзяленне паліцыі ў горадзе Бяляеўка Адэскай вобласці. У яе руках быў звычайны пластыкавы пакет, у якім была самаробная выбуховая прылада.
Яе ўзарвалі дыстанцыйна. У выніку выбуху жанчына загінула на месцы, трое паліцэйскіх атрымалі траўмы. Участак разнесла.
Цяпер высвятляюцца абставіны надзвычайнай сітуацыі. СБУ кваліфікавала здарэнне як тэракт.
Каментары