Здарэнні11

Жыхар Гродна падмануў махляроў на грошы і сам атрымаў крыміналку

Хлопец знайшоў падпрацоўку, зразумеў, што звязаўся з ашуканцамі, і скраў у іх грошы. Цяпер яму пагражае рэальны тэрмін.

Малады хлопец знайшоў у інтэрнэце прапанову аб падпрацоўцы. Па ўмовах, ён павінен быў аформіць віртуальную карту на сваё імя і перадаць яе рэквізіты трэцяй асобе за 100 рублёў.

Хутка яму паступіла новая прапанова. Хлопцу зноў даручылі аформіць банкаўскую карту на сваё імя. Пры гэтым маладога чалавека папярэдзілі, што на гэтую карту будуць паступаць грошы, якія пасля трэба будзе перавесці на пэўны банкаўскі рахунак. У гэты момант ён стаў здагадвацца, што звязаўся са зламыснікамі. Але вырашыў пагадзіцца, каб развязаць свае фінансавыя праблемы, расказалі ў міліцыі.

На карту перавялі больш за 6,2 тысячы рублёў. «Працадаўца» расказаў, куды трэба адправіць гэтыя грошы. Але малады чалавек перавёў грошы на асабісты рахунак і расплаціўся імі па даўгах.

На гродзенца завялі крымінальную справу, яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Каментары1

  • Федзя
    26.03.2025
    Вот по этому все евреи от нас съехали еще в 1989 году.))

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify24

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт Лукашэнкі вылецеў у Аман8

Чаму ў Беларусі імкліва выраслі цэны на скумбрыю і яйкі? Тлумачыць эканаміст6

Якія авіякампаніі закрываюцца ці ў крызісе з-за росту цэн на паліва?

«БелДжы» пачаў збіраць новы Geely Atlas. Продажы пачнуцца ў снежні1

Ініцыятыва Maldzis набыла этнаграфічную карту Яўхіма Карскага13

У Dana Mall з'явілася навагодняя інсталяцыя4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі17

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА4

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify24

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць