У трансляцыі інаўгурацыі Лукашэнкі выкарысталі камп'ютарную графіку. Вось у якім моманце
Момант заезду аўтамабіля ў дворык Палаца Незалежнасці так і не паказалі.

У відэатрансляцыі сёмай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, што адбылася ў Мінску 25 сакавіка, быў выкарыстаны фрагмент з камп’ютарнай графікай, заўважыла «Люстэрка».
Гэты момант, створаны з дапамогай графікі, уставілі падчас заезду картэжа Лукашэнкі на тэрыторыю Палаца незалежнасці.
Фрагмент ілюструе ўезд у вароты. Да яго картэж пад’язджае да агароджы, а пасля ідзе прыкладна дзесяцісекундная ўстаўка, на якой галоўная машына едзе ўжо па тэрыторыі комплексу.
Такі фрагмент змяшчаецца ва ўсіх версіях відэа інаўгурацыі Лукашэнкі, што трансляваліся дзяржаўнымі СМІ на YouTube. Навошта гэта было зроблена — не тлумачыцца.
Магчыма, гаворка пра патрабаванні бяспекі. Але праз такую замену можна дапусціць, што ў картэжы, які ехаў па вуліцах, сам Лукашэнка не знаходзіўся, а выйшаў з іншай машыны. Ці ж задуманы прылёт камеры над варотамі аказаўся тэхнічна немагчымым.
Дарэчы, самога моманту, калі Лукашэнка выходзіць з аўтамабіля, у трансляцыі няма — замест гэтага паказваюць яго штандар, што лунае на флагштоку. Потым палітык ужо ідзе па чырвонай дывановай дарожцы, а машына тым часам ад’язджае. Тут можна меркаваць, што яму было цяжка пакідаць аўто.
Дапоўнена: Пасля публікацыі гэтых развагаў расійска-беларускі прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла апублікаваў відэа, на якім усё ж відаць, як Лукашэнка выходзіць з машыны.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары