Грамадства22

«Робяць дарослы голас, хлусяць пра маму». Навошта мінскім школьнікам масава спатрэбіліся шчанюкі?

Чытачка Onliner.by Анастасія спрабуе прыстроіць шчанюкоў ад звычайнай дварняжкі. Яна размяшчае аб’явы на розных анлайн-платформах, і апошнім часам заўважыла дзіўную заканамернасць: на паведамленні пачалі масава адказваць школьнікі з розных раёнаў Мінска. Дзеці выдаюць сябе за дарослых і прыдумваюць казкі.

— Спачатку мне напісала жанчына і папрасіла прывезці шчанюкоў да школы — сказала, што працуе там. Падазрэнне з’явілася, калі я паспрабавала перавесці размову з паведамленняў на платформе ў Viber. Па нумары высветлілася, што гэта акаўнт з падлеткавай аватаркай і нікам «кавун» — не вельмі падобна на школьную настаўніцу, — распавядае дзяўчына і прыкладае скрыншоты перапіскі.

У той дзень Анастасія з мужам усё ж пад’ехалі са шчанюкамі ў названае месца, але аддаваць іх катэгарычна адмовіліся.

Анастасія запатрабавала прысутнасці дарослага. Тады дзяўчаты прывялі старшакласніка і прадставілі яго як паўналетняга «брата-гукарэжысёра». Па словах жанчыны, усе трое спрабавалі забраць шчанюкоў з машыны. Не атрымалася — Анастасія з мужам і сабакамі з’ехалі дадому.

— Па-першае, трэба адзначыць, што Анастасія зрабіла ўсё правільна. У нас у краіне дзейнічае забарона на продаж жывёл фізічным асобам, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту (падпункт 2.2 арт. 23). Сказаць дакладна, навошта школьнікам спатрэбіліся шчанюкі, цяжка. У найгоршым выпадку — юныя «тыктокеры» ці «тэлеграмшчыкі» хочуць здымаць нейкія здзекі з жывёл дзеля хайпу. Мне ўзгадваецца жахлівая гісторыя, якая адбылася некалькі гадоў таму ў Бярозе. Мясцовая 15-гадовая дзяўчына назвала свой канал «Мурка і Барсік памруць» і пагражала зрабіць страшныя рэчы са сваімі катамі, калі на канал не падпішуцца пэўная колькасць людзей. Тады расійскія зааабаронцы забілі трывогу, пачалі расследаванне і высветлілі, што дзяўчына — з Беларусі. Далей ужо разбіраліся мы і міліцыя. Катоў, дарэчы, тады забралі, а падлетак раскаялася ў зробленым.

Каментары2

  • Юзiiк
    26.03.2025
    Куды кацiцца гэты свет?
  • Алік
    26.03.2025
    Юзiiк, калі газэты пішуць пра забойствы жывёл гэта сведчыць, што у грамадстве гэта тэма выклікае абурэнне. Значыць грамадства у нас гуманнае і сучаснае. Хаця яшчэ якіх 30-40 гадоў таму у весках тапілі або закопвалі кацянят і шчанюкаў. Гэта было звычайнай справай. І калі б тады НН такое напісала, ніхто не звярнуў бы увагі, або пасмяяліся б.

Цяпер чытаюць

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі28

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі падлічылі шкоду ад «генацыду беларускага народа»29

Завод «Луч» выпусціў гадзіннікі да гадавіны палёту ў космас Гагарына2

Самая старажытная выява чалавека ў Беларусі старэйшая за піраміды. Але каб даказаць гэта, давядзецца знішчыць яе частку7

Місія «Артэміда» абляцела Месяц і вяртаецца дадому5

19‑гадовы Ілля Протас выкліканы ў асноўны склад «Вашынгтона»

Трамп назваў новы дэдлайн ультыматыму Тэгерану, «інакш Іран ператворыцца ў каменны век»4

Правіла сну «7:1», якое на чатыры гады падаўжае жыццё, а галоўнае — паляпшае6

Трамп не пераймаецца, што амерыканцы могуць здзейсніць у Іране ваенныя злачынствы13

«Белтэлекам» аб'явіў пра адключэнне таксафонаў, але і пасля дэдлайну доўга не падымалася рука. Нарэшце ўсё ж наважыліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі28

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць