12 украінскіх ваеннапалонных з «Азова» асудзілі на тэрміны ад 13 да 23 гадоў. Яшчэ 11 — завочна
Паўднёвы акруговы ваенны суд у Растове-на-Доне прызначыў рэальныя тэрміны зняволення ў калоніі строгага рэжыму для ўкраінскіх палонных, якія ў розныя гады служылі ў палку «Азоў», паведамляе «Медыязона».

Судовая калегія пад старшынствам суддзі Вячаслава Корсакава вынесла наступныя прысуды: Яраслаў Ждамараў, Аляксандр Мерачэнец, Мікіта Цімонін, Аляксандр Мухін, Алег Тышкула і Артур Грэцкі — па 22 гады калоніі строгага рэжыму; Аляксандр Ірха і Арцём Грабяшкоў — па 20 гадоў; Алег Міжгарадскі — 17 гадоў; Алег Жаркоў — 13 гадоў; Анатоль Грыцык — 19 гадоў; Аляксей Смыкаў — 23 гады.
Усе яны плануюць абскардзіць прысуд. У суд іх прывялі ў кайданках. Перад абвяшчэннем рашэння Алегу Жаркову стала блага — забалеў жывот, яму выклікалі хуткую дапамогу.
Яшчэ адзінаццаць фігурантаў справы атрымалі завочныя прысуды, бо былі раней вернутыя ва Украіну ў рамках абмену палоннымі. Так, Давіда Касаткіна і Дзмітрыя Лабінскага завочна асудзілі на 23 гады калоніі строгага рэжыму.
Дзевяці жанчынам, якія ў розныя гады працавалі ў палку «Азоў» армейскімі паварыхамі, таксама вынесены завочныя прысуды — рэальныя тэрміны ў калоніі агульнага рэжыму, бо жаночых калоній строгага рэжыму ў Расіі няма:
Алена Абрамава, Алена Бандарчук, Лілія Паўрыянідыс, Ніна Бандарэнка, Ірына Магіціч, Уладзіслава Майбарода, Марына Тэкін — па 13 гадоў калоніі; Лілія Рудэнка і Наталля Гальфінер — па 14 гадоў.
Абвінавачванне супраць палонных украінцаў будавалася на тым, што ўсе яны ў розны час праходзілі службу ў атрадзе асаблівага прызначэння «Азоў» і выказвалі «негатыўнае стаўленне да рускамоўнага насельніцтва», а таксама прытрымліваліся «праўкраінскіх радыкальных поглядаў».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары