Эканоміка2828

Улады назвалі сабекошт паездкі ў грамадскім транспарце Мінска

Сабекошт паездкі ў грамадскім транспарце Мінска, згодна з чыноўнікамі, перавышае кошт квітка ў некалькі разоў.

Паводле слоў намесніка старшыні камітэта па эканоміцы Мінгарвыканкама Вольгі Леошка, рэальны сабекошт адной паездкі ў наземным грамадскім транспарце сталіцы складае каля 3 рублёў, у метро — 2,32 рубля.

Год таму, адзначыла яна, сабекошт паездкі на наземным транспарце быў 2,31 рубля, у метро — 1,91 рубля.

Аднак пасажыры аплачваюць значна меншыя сумы: 85 капеек за наземны транспарт і 90 капеек за метро. ​

З 10 красавіка паездка будзе каштаваць 95 капеек, у метро 1 рубель. 

Паводле ранейшых слоў старшыні Мінгарсавета Арцёма Цурана, пасажыры кампенсуюць менш за трэць рэальнага кошту паездкі, а астатняе пакрываецца з гарадскога бюджэту. Ён таксама адзначыў, што штогод дзясяткі мільёнаў рублёў накіроўваюцца на абнаўленне рухомага складу.

Папярэдні раз кошт праезду ў сталічным грамадскім транспарце даражэў у красавіку 2022 года.

Каментары28

  • Васіль
    07.04.2025
    Чаму не хто не лічыць "сабекошт" сярэдняга беларуса?
  • Лёлік з-пад Лімасола
    07.04.2025
    "З 10 красавіка паездка будзе каштаваць 95 капеек, у метро 1 рубель.
    ...пасажыры кампенсуюць менш за трэць рэальнага кошту паездкі"

    То бок як у Польшчы? У нас на Кіпрэ троху даражэйшы
    Мне падабаецца, што народ не ўсвядамляе, наколькі грамадскі транспарт і кошты на камуналку датацыйныя
  • Ёсік
    07.04.2025
    Лепш за ўсё, што транспарт, што камуналка, казаць народцу, што аплочвае 40-81 адсоткаў, а астатнія грошы аплочвае дзяржава, чытай, лукашэнка. Нафту амаль за дарма набываюць, хваляцца гэтым, АЭС працуе, электрычнасьць амаль дармавая, а ўсё роўна народзец не даплочвае. Абрыдла гэтую лухту слухаць.

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

Пайшлі чуткі пра недахоп у Мінску донарскай крыві. Медыкі пракаментавалі

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна20

У Турцыі журналістаў затрымалі за клікбейтны загаловак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць