Меркаванні1616

Як Беларусі выжыць у новым прагматычным свеце, ці ісці на кампраміс? Адказ Астапені

Заснавальнік Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня разважае аб будучыні дэмакратычнай Беларусі ў новым свеце.

Рыгор Астапеня Григорий Астапеня Grigor Astapenya
Рыгор Астапеня. Фота: ryhor.astapenia / Facebook

«У новым свеце няма месца для дэмакратычнай Беларусі — хіба што мы яго самі выдумаем», — пад такою назваю 31 сакавіка на сайце «Банку ідэй» з'явілася калонка Рыгора Астапені і Зміцера Крука.

У новым выпуску ютуб-праекта «Гадзіннічак цікае» заснавальнік Цэнтра новых ідэй патлумачыў некаторыя пазіцыі. Па яго словах, беларускія інтэлектуалы, распрацоўваючы мадэль будучай Беларусі, арыентаваліся на заходнюю мадэль з яе дэмакратычнымі традыцыямі і ліберальнай эканомікай. Аднак гэта мадэль паступова разбураецца:

«Цяпер зразумела, што Захад як мадэль, якая нам падабалася, знікае. Гэта звязана з тым, што ёсць расчараванне дэмакратыяй. Адна рэч — тое, што людзі хочуць галасаваць у прынцыпе за людзей, якія не вельмі дэмакратычныя. І ёсць пэўнае расчараванне, што мадэль дэмакратыі не працуе так, як яна працавала раней.

Пытанне ёсць і з ліберальнай эканомікай. Раней свет быў пабудаваны на тым, што ёсць свабодны гандаль, ёсць магчымасці, калі вы бедная краіна, то вы выходзіце на рынак, пачынаеце лібералізоўвацца і становіцеся крыху багацейшыя.

Зразумела, гэта працавала не заўжды ідэальна, але ў прынцыпе механізм быў просты. Ты выходзіш у міжнародную эканоміку, і паколькі ў цябе чалавечы капітал таннейшы, калі ў цябе ніжэйшыя падаткі, то хутчэй за ўсё, грошы нейкія да цябе пойдуць.

У сённяшнім свеце ніхто не хоча вывозіць свае грошы са сваёй краіны. Хочацца траціць іх у сябе, хочацца будаваць прадпрыемствы ў сябе, хочацца, як у выпадку ЗША, уводзіць нейкія мытныя тарыфы і гэтак далей».

Дык што рабіць Беларусі, як змяняцца?

Астапеня адказвае: трэба трымацца маральных, гуманістычных каштоўнасцей. Палітычнае выжыванне і легітымнасць «новай Беларусі» не могуць быць забяспечаныя праз кампрамісы або спробу падагнаць сябе пад правілы прагматычнага свету.

«Гэта пытанне выжывання. Я кажу, які самы найпросты варыянт для выжывання. Падстроіцца пад прагматызм ужо няма з чым. Няма з чым прыйсці, прагматычна сесці за стол: «Я цяпер буду прагматыкам. Можам з вамі дамаўляцца», — разважае эксперт.

На яго думку, у прагматычным свеце ўжо няма месца для «новай Беларусі». Але і ў старой з рэжымам Лукашэнкі «таксама абмежаваная прастора». Ключавое пытанне — у чым каштоўнасць як «новай» так і «старой» Беларусі для Захаду.

Аргумент аб тым, што «новая Беларусь» можа стаць гарантам бяспекі ў Еўропе, яшчэ працуе, але, на думку Астапені, ён недастатковы.

Каментары16

  • Украінскі аглядальнік
    07.04.2025
    Прыбяруць трампаўскую адміністрацыю з часам і сітуацыя адновіцца. Палітыка сёняшніх ЗША -- гэта палітыка хворых прыдуркаў, заснаваная на эфернай велічы, велічы, якая хутка стане пустэчаю без адкрытага (з нізікімі мытамі) міжнароднага гандлю.
  • Жора
    07.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • бабруйчанін
    07.04.2025
    Перекананы беларусы натуральныя - прыродныя гістарычныя прагматыкі з каштоўнасцямі людзкасць прыстойнасць памяркоўнасць.
    Усё як М Вэбэру падмурак базіс " Протестанская этыка дух капіталізма" галоўнае адтуль Честным быть Выгодно"Сумленым быць Карысна" Па нашаму нават мацней гучыць .Гэта зусім іньшае чым барыжнічства марадзёрства шахер махерства делячество аля Гоці Трамп Пу..
    Кал ніхто ні да каго ні маё даверы ні здольны паразмаўляць дамовіцца натуральны прагматызм беларусаў каштоўнасці людзкасць набываюць яшчэ больш вартасці як носьбіты гэтага таксама .
    Як дагэтуль Свае са сваімі дзля Сваіх беларус беларусу Беларус натуральны гістарычны прагматызм...Шмат ёсць чаго ) У Беларусі беларусаў ))
    І апошнія станут Першымі

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА32

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны васьмікласнік у Гомелі ў гандлёвым цэнтры біў нагамі супрацоўнікаў міліцыі12

Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі1

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг3

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА32

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць