Нерухомасць55

Тут жыла савецкая эліта. У Мінску прадаецца рэдкая кватэра за $720 000

Завулак Вайсковы — ціхая мясціна ў цэнтры Мінска, якая знакамітая сваёй гісторыяй. Калісьці тут будавалі нізкія шматпавярховікі і прыватныя дамы для савецкай эліты. Элітным завулак застаецца дагэтуль, а жыллё на продаж тут з'яўляецца вельмі рэдка.

Цяпер па адрасе зав. Вайсковы, 10, прадаецца кватэра, адзін з пакояў якой мае плошчу тыповай «мінсксветаўскай» маламеркі, піша Onliner.by.

Дом па гэтым адрасе мае сем паверхаў і разлічаны ўсяго на 21 кватэру. А гэта значыць, што кожная з іх праектавалася даволі прасторнай, з вялікімі пакоямі і высокімі столямі. Цагляны будынак быў узведзены ў перыяд з 1969 па 1971 год і прызначаўся непасрэдна для людзей высокіх партыйных пасад. «Тут жылі выключна сем'і міністраў і акадэмікаў», — удакладняецца ў аб'яве.

Стылістыка дома — мадэрнізм другой хвалі. Над архітэктурай у свой час працавалі Натан Шпігельман і Сталін Федчанка. І няхай зараз такой архітэктурай нікога не здзівіш, на той момант праект моцна вылучаўся сярод іншых сталічных аб'ектаў.

Вакол — зеляніна, прастор і цішыня.

На гэты момант у доме выстаўлена на продаж кватэра плошчай 150 кв. м. У ёй чатыры пакоі плошчай ад 17 да 30 метраў. Рыэлтар адзначае:

— Спланаваныя чатыры пакоі з вялікай лоджыяй з падагрэвам і панарамнымі рассоўнымі вокнамі. Ёсць два маленькія балконы з відам на завулак і тэлевышку. Усе памяшканні прасторныя, камфортныя і напоўненыя дзённым святлом.

Інтэр’ер у кватэры з элементамі класікі. Шмат дрэва і велічных элементаў. Гледзячы на абстаноўку, нельга не парэфлексіраваць пра тое, як моцна праз гады змянілася паняцце дарагога і элітнага інтэр’ера. Дарэчы, былы ўласнік дома значна абнавіў рамонт, пакінуўшы стылістыку:

— Паколькі ўласнік меркаваў жыць у кватэры доўгі час, рамонт рабіўся для сябе, на сумленне. Быў зроблены капітальны рамонт з поўным выдаленнем усёй тынкоўкі і выраўноўваннем сцен. Замененыя праводка і трубаправодная гаспадарка, у тым ліку каналізацыя і ацяпленне. На падлогу пакладзена трохслойная дубовая паркетная дошка. Зробленая цепла– і гукаізаляцыя падлогі. Дубовыя шклопакеты дапоўненыя мармуровымі падаконнікамі. Міжпакаёвыя італьянскія дзверы зробленыя з масіву вольхі.

Каментары5

  • Žvir
    20.11.2025
    Siadzieli na karku ŭ naroda, dy smaktali ź jaho kroŭ, padly.
  • Цынік
    20.11.2025
    Жыла и добра. Спадзяюся дызынфккцыю зрабілі. Калі зрабілі добра, толькі здаецца яна столькі не каштуе.
  • Ёсік
    20.11.2025
    Падаткі вельмі падумуцца на кватэры ад 120 метраў, таму і пазбаўляюцца?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча5

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца Ціханоўскай правёў дзве сустрэчы ў Белым доме9

У Генпракуратуры расказалі, якія скаргі іх цікавяць у тыктоку

«Ціск на Пуціна не працуе». Сенатар Грэм заклікаў Трампа ўзброіць Украіну «Тамагаўкамі»2

Стала вядома, па якіх артыкулах судзілі блогера Максіма Шуканава

У Венесуэле будзе не проста вызваленне палітвязняў, а амністыя, прычым за ўсе гады. А мясцовую «амерыканку» ператвораць у грамадскую прастору17

У «Мінск-Свеце» прарвала трубу з халоднай вадой. Вуліцу затапіла ВІДЭА2

Ціхая вайна за свядомасць. Як Расія хавае сваю прапаганду за асабістымі гісторыямі6

Куды знікла «самая паспяховая ракета» Украіны «Фламінга»?22

У Парыжы правялі ператрус у мясцовым офісе X і выклікалі на гутарку Ілана Маска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча5

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць