Грамадства55

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску

Адзін з галоўных гандлёвых цэнтраў сталіцы прэзентаваў сваё святочнае афармленне. Сёлета Galleria Minsk зрабіла стаўку на маштаб і класіку дзіцячай літаратуры — увесь атрыум заняла гіганцкая інсталяцыя па матывах казкі пра Снежную каралеву.

Снежная каралева ў Galleria Minsk. Фота: Galleria Minsk / Instagram

Цэнтральным аб'ектам кампазіцыі стала фігура самой уладаркі зімы, якая сядзіць на ледзяным троне. Снежная каралева ўзвышаецца над наведвальнікамі, пранізваючы прастору гандлёвага цэнтра праз некалькі паверхаў.

Вышыня канструкцыі ўражвае — 23 метры, што супастаўна з вышынёй шматпавярховага дома. Вобраз холаду і зімовага царства дапаўняюць масіўныя дэкаратыўныя ледзяшы, якія пагрозліва звісаюць з парапетаў галерэй гандлёвага цэнтра.

Снежная каралева ў Galleria Minsk. Фота з сацсетак
Снежная каралева ў Galleria Minsk. Фота з сацсетак
Фота: Galleria Minsk / Instagram
Фота: Galleria Minsk / Instagram

Інсталяцыя мае мноства дэталяў, якія нагадваюць пра сюжэт казкі. Проста перад тварам гіганцкай каралевы, на тонкай празрыстай ільдзіне, сядзіць маленькі Кай.

Хлопчык засяроджана спрабуе скласці з вострых ледзяных аскепкаў слова «Вечнасць». Паводле казкі, менавіта гэтае заданне ён мусіць выканаць, каб атрымаць абяцаную ўзнагароду — свабоду, увесь свет і пару новых канькоў.

Далей за ім вісіць вялікае разбітае люстэрка, аскепкі якога скажалі прыгажосць і халадзілі сэрцы. Праз яго на паўночным алені ляціць адважная Герда, якая спяшаецца на дапамогу названаму брату.

Маленькі Кай, які збірае слова «Вечнасць» перад тварам Снежнай каралевы, і адважная Герда, якая спяшаецца на дапамогу названаму брату. Фота з сацсетак
Фота: Galleria Minsk / Instagram
Фота: Galleria Minsk / Instagram
Фота: Galleria Minsk / Instagram
Фота: Galleria Minsk / Instagram
Фота: Galleria Minsk / Instagram

Стылістыка вобразаў адсылае да знакамітага савецкага мультфільма 1957 года, які лічыцца адной з найлепшых экранізацый твора Ханса Крысціяна Андэрсана. Гэта гісторыя пра адвечнае супрацьстаянне ледзяной вечнасці і халоднай абыякавасці, увасобленай у халоднай прыгажуні, і жывых цеплыні і мужнасці, якія нясе маленькая дзяўчынка.

Цяпер мінчукі чакаюць, чым адкажа гандлёвы цэнтр Dana Mall на Усходзе, які вядомы сваімі яркімі і буйнымі святочнымі дэкарацыямі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Ёсік
    20.11.2025
    Мне спадабалася інсталяцыя ў Дана мол ў тым годзе - па-беларуску ўсё, і надпісы, і інфармацыю даносілі наведвальнікам.
  • Ёсік
    20.11.2025
    Чуў ад супрацоўніц кавярні Paul, што на першым паверсе, баяцца, каб не абрынуліся ледзякі, якія над іхнымі галовамі прымацаваны на самым версе. Але яны былі шчэ да гэтай гіганцкай жанчыны.
  • Какая еще прозападная Снежная королева?
    20.11.2025
    Это же идеологически неправильно!

    Снегурочка должна быть! ))

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі14

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Такое паўночнае ззянне назіралі ўчора ў Верхнядзвінскім раёне ФОТЫ

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы5

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Кіеў можа сустрэцца з Лукашэнкам, калі гэта ўратуе жыцці1

УСУ паведамілі пра вызваленне 26 населеных пунктаў5

Праз 20 гадоў тралейбусы вернуцца яшчэ на адзін участак мінскага праспекта Незалежнасці4

У розных кутках Беларусі назіралі сонечнае зацьменне ФОТЫ

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі14

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць