Здарэнні1111

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 

Учора ў TikTok завірусілася відэа, дзе каля аднаго са шматпавярховікаў Брэста проста на зямлі ляжаць дзясяткі кажаноў. Частка жывёл, відаць па ўсім, ужо загінула, частка — яшчэ рухалася і з піскам спрабавала збіцца ў купку.

Onliner.by звязаўся з экспертам і высветліў, што магло здарыцца і чаму кажаны апынуліся ў такой колькасці побач з жылым домам.

@leruk_d #брест ♬ оригинальный звук - leruk_d

— Адразу скажу, што гэта «рыжая вячэрніца» — не чырванакніжны від кажаноў, але таксама ахоўваецца законам. У гэты момант яны ўладкоўваюцца на зімоўку і могуць зімаваць у рознага роду прахалодных поласцях. Найбольш верагодна, цэлая калонія кажаноў (каля сотні) схавалася за ашалёўкай чыйго-небудзь балкона — гэта частая з'ява.

Суразмоўца выказаў здагадку, што гаспадары кватэры маглі ўбачыць жывёл, напрыклад, падчас рамонту балкона, і выкінуць іх на вуліцу. Але так рабіць было нельга.

— Гэты выпадак можна разглядаць як правапарушэнне, беззваротнае выкіданне дзікіх жывёл з прыроды. Гэта прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць. Калі не памыляюся, некалькі базавых велічынь за адну асобіну.

— Жывёл можна яшчэ выратаваць?

— Відэа ўчарашняе, і, хутчэй за ўсё, яны загінулі.

Вядома, што ў Брэсце ёсць валанцёры, і, магчыма, яны паспелі зрэагаваць на відэа і выратаваць частку жывёл. Калі мы штосьці даведаемся пра гэта, напішам працяг.

Каментары11

  • Žvir
    20.11.2025
    Što z liudzmi adbyvajecca ?
  • Бэтман
    20.11.2025
    Не забудем, не простим!
  • Кабаниха
    20.11.2025
    Ума не хватило погуглить номер волонтеров и скинуть в паблик?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч21

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч21

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць