12 красавіка падчас выканання баявога задання на самалёце F-16 загінуў 26-гадовы Павел Іваноў. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прысвоіў яму званне Героя Украіны. Паводле крыніц BBC, самалёт Іванова, верагодна, быў збіты расійскай ракетай.

«Усяго расейцы выпусцілі па самалёце тры ракеты. Гэта была альбо кіраваная зенітная ракета наземнага комплексу С-400, альбо ракета класа «паветра — паветра» Р-37», — сказала афіцыйная крыніца.
Абставіны яшчэ высвятляюцца. Аднак крыніца выключыла «дружалюбны агонь» у гэтай сітуацыі. Паводле яго слоў, у раёне выканання задачы Івановым не маглі дзейнічаць украінскія сістэмы СПА.
Паводле інфармацыі ВПС Украіны, Іваноў загінуў у суботу, 12 красавіка. Месца і абставіны здарэння афіцыйна не паведамляюцца. Адзінае ўдакладненне ВПС — гэта быў баявы вылет.

«Ён загінуў у баі, абараняючы родную зямлю ад акупантаў… Сёння лётчыкі F-16 практычна штодня ў неверагодна цяжкіх умовах выконваюць баявыя задачы на розных напрамках, забяспечваючы знішчальнае прыкрыццё авіяўдарных груп і наносячы ўдары па аб'ектах праціўніка», — гаворыцца ў паведамленні.
Усе абставіны трагедыі ўстанаўлівае міжведамасная камісія, якая ўжо пачала працу.
Гэта другая страта знішчальнікаў F-16 ва Украіне.
Першая вядомая аварыя з удзелам знішчальніка F16, які пілатаваў падпалкоўнік Аляксей Месь, адбылася 26 жніўня падчас адбіцця расійскага паветранага ўдару. Пілот, які перад тым прайшоў навучанне па кіраванні самалётам гэтага тыпу на Захадзе, падчас аварыі загінуў.
Адразу пасля гэтага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі Міколу Алешчука. Паралельна з гэтым хадзілі версіі, што самалёт мог быць збіты ўласнымі сродкамі СПА, або знішчаны расійскай ракетай на зямлі.
Каментары