Каханне і сэкс44

«Знаёмая прасіла дасылаць фота з Францыі». Беларусы пра тое, як іх таемна выкарыстоўвалі для прыкрыцця здрад

Можна стаць героем чужой сямейнай драмы — і нават не ведаць пра гэта. Дзве гісторыі беларусаў, якія не ведалі, што іншыя людзі выкарыстоўваюць іх для забеспячэння алібі.

Фота носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: freepik.com

Імёны герояў зменены ў мэтах бяспекі.

«Чалавек дзеля свайго сэксу спрабаваў прымусіць мяне трэсціся ў аўтобусе»

Анжэла:

— Неяк мне трэба было на тыдзень ляцець у камандзіроўку ў Францыю. Я была на сёмым небе ад шчасця. Ішла па вуліцы, усміхалася. І раптам сустрэла былую аднакласніцу. Не скажу, што мы сябравалі — проста маглі раз на некалькі месяцаў папіць разам кавы, калі знянацку дзесьці ў горадзе сустрэліся.

Канечне, я распавяла ёй пра тое, як мне пашанцавала. І тут пачалося дзіўнае. Знаёмая загарэлася ідэяй паехаць разам са мной. Мяне гэта моцна здзівіла. Кажу: «Дык а навошта? Я ж не ў адпачынак еду — днямі буду занятая». Але дзяўчына не супакойвалася: «Дык я буду сама па горадзе гуляць! А па вечарах будзем тусіць разам».

Яна была настойлівая, казала, што сама знойдзе лаўкосты з Вільні, каб танна даляцець. У выніку знаёмая была расчараваная: танных квіткоў на самалёт не знайшла, таму прапанавала ехаць аўтобусам. А ехаць трэба было, здаецца, каля 36 гадзін!

Я катэгарычна адмовілася: мне квіткі аплачвалі, а пакутаваць у аўтобусе не было ніякага жадання. Сама я ў выніку павінна была ляцець з Вільні, бо з Мінску не было самалёта ў патрэбны дзень.

І знаёмая стала прапаноўваць праводзіць мяне ў аэрапорт — паехаць разам са мной на аўтобусе. Тут мне канчаткова стала зразумела, што мяне спрабуюць уцягнуць у нейкую дзіўную гісторыю. Я проста сказала: «Давай шчыра: навошта табе гэта трэба?».

Нечакана знаёмая сказала ўсю праўду.

Высветлілася, што ў яе ўжо два гады ёсць каханак у Германіі. І час ад часу яна перыядычна ездзіць да яго, хлусячы мужу пра камандзіроўку. У гэты раз яна планавала прыкрыцца мною — даехаць аўтобусам да таго нямецкага горада (ён быў па маршруце ў мой французскі горад) і там сысці. А на адваротным шляху — падсесці ў аўтобус да мяне.

Я думала, што мяне разарве ад злосці, калі зразумела, што чалавек дзеля свайго сэксу спрабаваў прымусіць мяне трэсціся ў аўтобусе 72 гадзіны агулам.

У Вільню са мной яна хацела ехаць разам, каб яе муж пабачыў, што мы сапраўды з’ехалі разам — а потым ўжо з Літвы дзяўчына паехала бы, куды ёй трэба. Знаёмая папрасіла хаця б дасылаць ёй фоткі з краявідамі Францыі, каб яна магла перасылаць мужу. Але я катэгарычна адмовілася дапамагаць ёй з алібі. Вось калі-небудзь выкрыецца ўсё — і хто будзе вінаватым? Не хачу ніяк удзельнічаць у чужых сямейных драмах.

«Папрасіў фоты кватэры і знік»

Дзяніс:

— Мы з жонкай набылі новую кватэру. Грошай лішніх не было, таму я імкнуўся як мага больш рабіць самастойна.

А тут неяк сядзелі ў гасцях у сяброўкі жонкі, паскардзіліся, што вось так доўга не можам заехаць ва ўласную кватэру, прыходзіцца працягваць жыць з бацькамі (а там ужо і канфліктаў хапала з усіх бакоў). Муж сяброўкі адразу пачаў прапаноўваць сваю дапамогу. Ён сапраўды працаваў у сферы будоўлі. Маўляў, я ведаю, як усё рабіць якасна і хутка.

Мне было неяк няёмка — усё ж такі не самы блізкі чалавек. Але ён так настойваў, што я быў вымушаны пагадзіцца. На наступны дзень хлопец папрасіў мяне даслаць фоткі кватэры і што зроблена… І знік. Я два ці тры разы напісаў яму з пытаннем, калі ён зможа падключыцца, але ён праігнараваў.

Потым узнік недзе праз месяц і зноў папрасіў фоткі. Я здзівіўся, але даслаў. І ён знік! Калі ён папрасіў фоткі яшчэ праз некалькі тыдняў, я ўжо раззлаваўся. Адказаў, што, калі дапамагаць не збіраецца, дык я фотасэсіі сваёй нерухомасці больш рабіць не буду.

Праз хвіліну тэлефануе: «Ну зразумей ты мяне як мужык мужыка!» Высветлілася, што ён увесь гэты час жонцы хлусіў, што пасля асноўнай працы мне дапамагае. А алібі трэба як-небудзь пацвярджаць — вось ён і прасіў фоткі.

Я сказаў, што больш фотачак не будзе — няхай выкручваецца, як хоча, але каб мяне не было ў той гісторыі.

Каментары4

  • Галина
    17.04.2025
    Мужчины, имеющие любовниц, проявляют чудеса логистики и тайминга 😊
  • Зайздрасць
    17.04.2025
    Як цікава людзі жывуць...
  • Нефанатка
    17.04.2025
    Зайздрасць, я вот тоже завидую такому умению все планировать

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»43

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць