Грамадства11

Telegram заблакаваў найбуйнейшы чат беларусаў Беластока. Адбылася атака з расійскага нумару

У Telegram заблакаваны чат «Беласток | Беласток | Białystok» — найбуйнейшая онлайн-супольнасць беларусаў і ўкраінцаў Беластока.

Як паведамілі адміністрацыі чата выданню Most, прычынай блакіроўкі стала мэтанакіраваная атака з выкарыстаннем акаўнта, зарэгістраванага на расійскі нумар. Зламыснік размясціў у чаце нелегальны кантэнт, што і стала падставай для ўмяшання службы мадэрацыі Telegram.

Гаворка ідзе пра кантэнт «для дарослых». Ён быў апублікаваны а 00:53 17 красавіка.

Парушальніка аператыўна заблакіравалі, а кантэнт выдалілі на працягу паўгадзіны. Тым не менш нехта паспеў зрабіць скрыншот паведамлення і даслаць скаргу адміністрацыі Telegram. Адміністратары чата ўжо звярнуліся ў службу падтрымкі платформы і чакаюць аднаўлення працы ў бліжэйшы час. Да моманту блакіроўкі ў чаце было 7418 падпісчыкаў.

Чат «Беласток» быў створаны ў 2020 годзе і першапачаткова аб’ядноўваў беларусаў, якія пакінулі краіну пасля пратэстаў і рэпрэсій. З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне да супольнасці далучыліся і ўкраінскія бежанцы, што пераехалі ў Падляскае ваяводства.

Каментары1

  • .
    17.04.2025
    У такіх чатах трэба дзяжурыць мадэратарам, або зачыняць чаты на ноч.

    Яшчэ ёсць рызыка для акаўнтаў адміністратараў (часова?) зачыненага чата, а таксама для іншых чатаў, у якіх яны адміністратары. Алгарытмы тэлеграма па аўтаматычных банах не заўсёды прадказальныя і іх дзеянні амаль немагчыма аспрэчыць.

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення20

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць