Грамадства1010

Расійская апазіцыя ідэнтыфікавала супрацоўніка пасольства ў Вільні як афіцэра ФСБ. Гэта ён спрачаўся з Павуком у нядзелю

Адзін з супрацоўнікаў расійскага пасольства ў Вільні таксама з’яўляецца супрацоўнікам Федэральнай службы бяспекі Расіі. Інфармацыя пра гэта ў чацвер з’явілася ў базе даных RUPEP, створанай расійскай апазіцыяй. База ўтрымлівае звесткі пра публічных службовых асобаў, піша LRT.

Дзмітрый Кургуз. Скрыншот відэа

Згодна з апублікаванай інфармацыяй, Дзмітрый Сяргеевіч Кургуз працуе ў ФСБ з 2017 года, а ў Вільню прыбыў у 2023 годзе.

Кургуз быў адным з двух чалавек, якія прымалі ўдзел у інцыдэнце 13 красавіка з беларускім блогерам Андрэем Павуком.

Блогер прыбыў да будынка пасольства Расіі ў Вільні пасля таго, як у выніку ракетнага ўдару Расіі па горадзе Сумы загінула больш за 30 чалавек.

Падчас канфрантацыі Кургуз уступіў у спрэчку з блогерам, а Андрэй зняў на відэа, як іншы супрацоўнік пасольства — Ігар Аляксеевіч Хазаў — некалькі разоў ударыў яго і на кароткі час скраў ровар блогера і завёз яго на тэрыторыю пасольства. Пасля прыбыцця літоўскай паліцыі Хазаў вярнуў ровар.

У чацвер паліцыя Вільні пацвердзіла, што пачала адміністрацыйнае расследаванне па факце парушэння грамадскага парадку супрацоўнікам пасольства.

Каментары10

  • Пытанне
    17.04.2025
    Дзмітрый Сяргеевіч Кургуз працуе ў ФСБ з 2017 года, а ў Вільню прыбыў у 2023 годзе.

    Небяспекі для Летувы супрацоўнік ФСБ не прадстаўляе?
  • .
    17.04.2025
    Не вельмі добрае фота. У трэніках, у поўны рост яго вобраз больш цэльны і гарманічны.
    17:44 у відэа Павука. Адразу бачна - калдыр.
  • барадзед
    17.04.2025
    сенсацыя дык сенсацыя

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі8

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі6

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі9

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі8

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць