Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі
Блогер Андрэй Павук прыйшоў да расійскага пасольства ў Вільні, каб спытаць у яго супрацоўнікаў пра сённяшні абстрэл Сумаў. Але дыялогу не атрымалася.

Блогер правёў стрым з раёна ля расійскага пасольства ў Вільні. Ён пакінуў свой веласіпед недалёка ад пасольства і падышоў бліжэй да будынка, спрабуючы пагутарыць з кімсьці з расіян. Тым часам незнаёмы мужчына — як пазней высветлілася, рускамоўны — сцягнуў веласіпед Павука. Пазней ён жа вярнуўся да Андрэя, пачаў яго агрэсіўна штурхаць і патрабаваць прыбраць тэлефон.
Падышлі іншыя рускамоўныя — верагодна, гэта супрацоўнікі пасольства. Яны пачалі здымаць Павука на тэлефон, казаць, што на тэрыторыі пасольства здымаць забаронена.
На месца прыехала літоўская паліцыя і пачала разбіральніцтва. Як расказаў Павук «Нашай Ніве», скончылася тым, што ён напісаў заяву аб выкраданні веласіпеда і агрэсіўных дзеяннях супрацоўніка пасольства. Веласіпед блогеру, дарэчы, вярнулі.
«Раней па Навальным прыходзілі [да пасольства] кучамі, цяпер стаміліся і не прыходзяць. Калі б прыходзілі па кожнай падзеі, яны б тут не радаваліся б, не забаўляліся б. Мусіць жа нехта іх выхоўваць, ім паказваць, што такое добра і што такое дрэнна», — разважае Павук.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
ён жа прыехау́ роварам , адкуль у́зяу́ся нейкі веласапед
Дзякуй, што хоць у Павукоў засталося сумленне ў той Летуве!