Грамадства33

«Смецця становіцца ўсё больш». Нехта зрабіў звалку проста каля музея-сядзібы Міцкевічаў

У вёсцы Завоссе Баранавіцкага раёна, у нізіне сярод палёў, ёсць музей-сядзіба Міцкевічаў. Любавацца прыгажосцю гэтага месца можна бясконца, але ёсць адно «але». За 200 метраў ад шляхецкага двара другой паловы XVIII стагоддзя хтосьці вырашыў арганізаваць сваю «інсталяцыю», праўда, не з артэфактаў і аб'ектаў мастацтва, а са звычайнага смецця. У тых самых лагчынах, якімі некалі захапляўся знакаміты беларускі паэт. Па словах аднаго з мясцовых жыхароў, які назірае за гэтай трохметровай кучай не першы месяц, памер яе расце, піша Onliner.

— Заўважыў гэтае смецце дзесьці паўтара года таму, праязджаў міма на матацыкле, — успамінае Мікалай (імя змененае). — З таго часу перыядычна зазіраю сюды і бачу, як колькасць адходаў павялічваецца. Раней на гэтым месцы быў яр, якім натхняўся беларускі пісьменнік Адам Міцкевіч, зараз жа — тры метры смецця. Хто яго сюды звозіць — незразумела. Але, мяркуючы па слядах ад шын, гэта можа быць буйнагабарытны транспарт — у мясцовых такой тэхнікі няма.

Мікалай кажа, сярод смецця ў вялізнай кучы можна разглядзець кавалкі бетону з арматурай, нейкія трубы, стары руберойд.

— Больш падобна на вытворчыя адходы, — працягвае мужчына. — Я так разумею, хтосьці знайшоў ціхае, схаванае ад людскіх вачэй месца і наведваецца сюды часцяком. Прыедуць, скінуць смецце з прычэпа, зраўняюць і з'едуць. Неаднаразова звяртаўся ў раённую інспекцыю з просьбай звярнуць увагу на гэтую праблему, але там мяне кожны раз пераконваюць: «Усе пад кантролем».

Каб разабрацца, хто складуе смецце паблізу ад сядзібы з гісторыяй, журналісты звязаліся з Баранавіцкай гарадской і раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

— Мы былі на днях у гэтым месцы: звалка сапраўды ёсць, але высветліць, хто яе арганізаваў, складана. Магчыма, нехта з мясцовых прыклаў да гэтага руку. У любым выпадку землекарыстальнікам участку зямлі, аб якім ідзе гаворка, з'яўляецца ААТ «Птушкафабрыка «Дружба». Мы звяжамся з супрацоўнікамі арганізацыі, каб яны абследавалі тэрыторыю і прынялі меры да канца тыдня. Наогул людзі часта пакідаюць смецце ў несанкцыянаваных месцах, таму мы просім мясцовых паведамляць нам аб падобных выпадках.

Як высветлілася крыху пазней, на птушкафабрыцы аб звалцы таксама даведаліся толькі на днях. На прадпрыемстве запэўнілі: бліжэйшым часам яе ліквідуюць. «Хто і калі звёз нам гэтае смецце, мы не ведаем, але да канца тыдня яго там не будзе», — удакладнілі ў арганізацыі.

Каментары3

  • Відэя
    17.04.2025
    Што замінае паставіць відэякамеры ды штраф уламіць вельмі высокі пачварам каб не засералі наваколле
  • я
    17.04.2025
    Фото-ловушку надо было поставить.
    В деревне у бабули два раза в месяц приезжает мусоровоз. Проблем нет, а раньше под каждым оврагом да в кустах мусорки люди устраивали, закапывали.
    Если бы этот мусор ещё сортировался да перерабатывался то вообще супер
  • Жора
    18.04.2025
    На апазіцыянераў фота-пасткі ставяць, а на нелегальны смеццявоз не знайшлося.

Цяпер чытаюць

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»44

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскай давяраюць 83%, Латушку — 65%, Пазняку — 13%, Краўцову і Ягораву — па 4%76

У Мінску прадаюць нестандартную 3-узроўневую кватэру. Цана можа прыемна здзівіць2

Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення5

Выйшаў на свабоду палітвязень Андрэй Асмалоўскі

Трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе: У мяне ў кожнай камандзе былі лесбіянкі. Замілоўваюць спробы гэта рэгуляваць10

Стала вядома, пра што маглі размаўляць Зяленскі і Трамп падчас сустрэчы ў Ватыкане3

У Курскай вобласці расійскі вайсковец расстраляў мясцовую сям’ю: маці загінула, бацька ў коме8

У Гродне пенсіянер паспрабаваў замініраваць аўто суседа. Мужчыну выратаваў сабака

У Лунінцы ў фермераў пачынаюць спець першыя клубніцы ФОТАФАКТ 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»44

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць