Кыргызстан уручыў ноту пратэсту расійскаму паслу пасля аблавы і жорсткага збіцця сваіх грамадзян у маскоўскай лазні
Аблава адбылася ў лазневым комплексе «Бадзёрасць» 10 красавіка. Мяркуючы па відэа, некалькі дзясяткаў напаўголых мужчын гвалтам паклалі тварам у падлогу. Невядомыя ў масках і чырвоных павязках з надпісам «дружыннік» хадзілі проста па людзях.

Міністэрства замежных спраў Кыргызстана выклікала пасла Расіі ў Бішкеку Сяргея Вакунава з нагоды збіцця і масавага затрымання грамадзян Кыргызстана ў лазневым комплексе ў Маскве 11 красавіка.
Паводле інфармацыі кыргызскага боку, у лазні на момант рэйду знаходзіліся каля 60 грамадзян Кыргызстана. Паводле сведчанняў і кадраў з месца падзей, апублікаваных дэпутатам Жанарам Акаевым, расійскія сілавікі ўжывалі сілу — затрыманых прымушалі паўзці па падлозе, некаторых збівалі.
На афіцыйнай сустрэчы з расійскім паслом Кыргызстан перадаў ноту з просьбай растлумачыць прававыя падставы для правядзення аперацыі і выкарыстання сілавых метадаў. У выпадку неабгрунтаванага гвалту Бішкек патрабуе, каб у дачыненні да вінаватых супрацоўнікаў маскоўскіх праваахоўных органаў былі прыняты меры.
«Простыя людзі — вадзіцелі, кухары — проста пайшлі ў лазню і былі затрыманыя», — адзначыў дэпутат Акаеў на пасяджэнні парламенцкага камітэта.
Кыргызстанскі бок заклікаў Маскву да паважлівага стаўлення да мігрантаў і гарантавання іх правоў у адпаведнасці з міжнароднымі абавязальніцтвамі.
Як пішуць расійскія каналы, невядомыя асобы з павязкамі «дружыннік» уварваліся ва ўстанову, дзе знаходзіліся грамадзяне Кыргызстана, і, як паведамляецца, збівалі і здзекаваліся з іх ды прыніжалі. Гэта было каля 5 гадзін да прыбыцця супрацоўнікаў паліцыі, пасля чаго частка з мігрантаў была адпушчаная, а частка — дастаўлена ў аддзяленне паліцыі і аштрафаваная.
Каментары
Погромы - любимая забава москалей.