У Астравецкім раёне мясцовыя Бэнксі размалявалі вагоны электрычак ФОТАФАКТ
Здарэнне адбылося на станцыі Гудагай у пачатку красавіка.

Зламыснікі, калі ніхто не бачыў, падышлі з адваротнага боку састава і з балончыка фарбай нанеслі графіці на бартах двух вагонаў. Пошукам мастакоў займаюцца ў міліцыі, піша Kraj.by.
Шкода склала больш за 200 рублёў. Каб вярнуць вагонам належны выгляд, спатрэбілася іх перафарбаваць.

За самавольнае нанясенне такіх «твораў» у залежнасці ад памеру нанесенай шкоды і зместу надпісаў прадугледжана адміністрацыйная або крымінальная адказнасць з 14 гадоў.
Каментары