Грамадства44

Улады здаліся праз 10 гадоў: на вытаптанай сцежцы ад «Малінаўкі» да «Прастора» выкладуць плітку

Стыхійную пешаходную сцежку паміж гіпермаркетам Prostore і падземным пераходам станцыі метро «Малінаўка» плануюць добраўпарадкаваць да канца першага паўгоддзя 2025 года. Пра гэта Мінск-Навінам распавялі ў адміністрацыі Маскоўскага раёна.

Так званая «народная сцежка» з’явілася яшчэ ў 2014 годзе пасля адкрыцця канцавой станцыі метро ў Маскоўскім раёне. Камунальнікі неаднаразова спрабавалі аднавіць зялёную зону: перакапвалі сцежкі, высаджвалі кусты, устанаўлівалі агароджы. Аднак пешаходы ўсё роўна пракладвалі сабе самастойны шлях да крамы.

Цяпер стала вядома, што ў бліжэйшай перспектыве ТАА «Прасторытэйл» мае намер канчаткова вырашыць праблему добраўпарадкавання дадзенага ўчастка. У цяперашні час распрацоўваецца праект, які павінен прайсці адпаведную экспертызу. Пасля гэтага спецыялісты прыступяць непасрэдна да работ.

У прыватнасці, на месцы сцежкі з’явіцца тратуарная плітка, а прылеглую да пешаходнай сувязі зялёную зону цалкам адновяць. Прыблізны тэрмін завяршэння ўсіх работ — другі квартал 2025 года.

Каментары4

  • Ні та культура
    15.04.2025
    Разность менталитета и мышления, у русні? Вядома ж, ня Захад, і ніколі ня будзе.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    15.04.2025
    Разность менталитета и мышления, дык што лапкі ўверх а вусны ў сраку лукі?) так вас навучалі ў саўке?
  • Valadzimir
    15.04.2025
    Шырына гэтай "стыхійнай сьцежкі" метраў 7-8. І такіх "стыхійных сьцежак", шырокіх і вузенькіх, у самай чыстай сталіцы сьвету Мінске - незьлічоная колькасць. І тое, што замест "легалізацыі" і добраўпарадкаваньня гэтых "НАРОДНЫХ стыхійных сьцежак", якія, ая-яй, "не соответствуют ПРОЕКТУ", іх, як правіла, перыядычна і марна (бо людзі іх пратаптываюць ізноў і йзноў) ліквідуюць засыпаньнем, засейваньнем травой і перагароджваньнем дротам з чырвонымі сьцяжкамі, на маю думку, правільней усяго назваць адным словам - ІДІАТЫЗМ.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі4

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выказала спачуванні з прычыны смерці Папы Францішка1

Памёр Папа Францішак14

«Цяпер я бачыў усё». На Гомельшчыне ездзіў аўтамабіль са званамі. У гледачоў узнікла пытанне да ДАІ7

Над шматпавярховікамі ў Гродне з'явіліся адмысловыя паветраныя змеі, якія палохаюць птушак

Пентагон абвергнуў інфармацыю, што Хэгсэт падзяліўся сакрэтнымі звесткамі ў чаце з жонкай

«Жонка гатуе сабе, я — сабе». Пары расказалі, як дзеляць бюджэт 50 на 5016

16-гадовая ўкраінская гімнастка адмовілася ад сумеснага фота з беларускай і расіянкай8

Чарговы скандал вакол кіраўніка Пентагона: Хэгсэт абмяркоўваў удары па Емене ў прыватным чаце з жонкай і братам6

ЗША прапанавалі Кіеву прызнаць Крым расійскім і адмовіцца ад уступлення ў НАТА — WSJ24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі4

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць