Грамадства44

Беларусь перадала Літве яе грамадзяніна, асуджанага за фінансавыя афёры. Ён ехаў праз мяжу з чужым пашпартам

У канцы мінулага года грамадзянін Літвы Ігнас Ёмантас, асуджаны за фінансавыя афёры, спрабаваў трапіць у Беларусь пад чужым іменем, аднак быў затрыманы беларускімі памежнікамі. Ёмантас правёў некалькі месяцаў у беларускай турме, а цяпер яго перадалі Літве, дзе ён будзе адбываць прызначанае яму пакаранне, паведамляе Delfi.lt.

Ігнас Ёмантас. Фота: klaipedaassutavim.lt

Інфармаваныя крыніцы паведамілі Delfi, што Ёмантас ужо знаходзіцца ў Літве. Гэтую інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар Дэпартамента паліцыі Рамунас Матоніс, адзначыўшы, што Ёмантаса перадалі Літве два тыдні таму.

Беларускія памежнікі затрымалі Ігнаса Ёмантаса 29 снежня 2024 года. Мужчына ехаў праз мяжу з чужым пашпартам.

«Ён сказаў, што з'яўляецца грамадзянінам Літвы і не мог пакінуць краіну пад сваім імем, таму пазычыў пашпарт у сябра», — паведамляў тады Дзяржаўны памежны камітэт.

За выкарыстанне чужога дакумента Ёмантас быў асуджаны ў Беларусі да пазбаўлення волі на 2 гады, але прабыў у беларускай турме ўсяго 4 месяцы.

Аднак і на радзіме на волю ён не выйдзе. У чэрвені 2022 года за ўтойванне падаткаў ён быў асуджаны да 1 года і 3 месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады. Нягледзячы на тое, што падчас гэтага пакарання ён неаднаразова парушаў парадак, суддзі яго шкадавалі і да рэальнага пакарання не прысуджалі. Толькі ўцёкі ў Беларусь сталі апошняй кропляй, пасля гэтага Клайпедскі ўчастковы суд прысудзіў яго да турэмнага зняволення.

Да заканчэння адтэрміноўкі Ігнасу Ёмантасу заставалася два дні, аднак цяпер яму давядзецца адседзець за кратамі больш за год. Акрамя таго, ён з'яўляецца фігурантам яшчэ аднаго расследавання, звязанага з махлярствам.

Раней Ёмантас быў судзімы за нелегальнае захоўванне зброі, утойванне падаткаў і парушэнне грамадскага парадку. Да гэтага часу суды не прысуджалі яго да рэальнага зняволення. Акрамя таго, ён сістэматычна парушае правілы дарожнага руху, ездзіць за рулём п'яны, без правоў, перавышае хуткасць і г. д. З 2017 года за парушэнне ПДР яго каралі больш за 80 разоў.

Каментары4

  • Бирька
    14.04.2025
    Обменяли на Беляя?
  • Яніна
    14.04.2025
    Я ўжо падумала Павука
  • Беларус
    15.04.2025
    Перадала не Беларусь, а рэжым лукашэнкі. Не беларускія памежнікі - а лукашэнкаўскія памежнікі. Не беларускія турмы, а лукашэнкаўскія катавальні. Не дзяржаўны памежны камітэт, а лукашэнкаўскі памежны камітэт. Бо усе яны працуюць на рэжым і дыктатара, а не Беларусь - а таму ня могуць звацца імём Краіны. Неразуменьне розьніцы ды прасоўваньне погляду хунты робіць вас саўдзельнікамі, шаноўная рэдакцыя.

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў16

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы афіцэр Унутраных войскаў з захапленнем вяртаецца да беларускай мовы5

«У часці было шмат «кульгавых». Як цяпер служаць у войску тыя, хто да 2023 лічыўся непрыдатным2

«Шанцы на спыненне агню роўныя нулю». ЗША паведамілі Еўропе, што перамовы з Пуціным зайшлі ў тупік15

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў3

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў16

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць