Аўтамабільная асацыяцыя «БАА» падвяла вынікі конкурсу «Аўтамабіль года». Акрамя галоўнай намінацыі было вылучана яшчэ сем. Сёння былі названыя пераможцы і прызёры, піша Onliner.by.

У конкурсе ўдзельнічалі брэнды і мадэлі аўтамабіляў, што рэалізуюцца членамі «БАА» на беларускім рынку па стане на 31 снежня 2024 года і адлюстраваны ў статыстыцы продажаў сістэмы «БАА».
«Аўтамабіль года»
На першым этапе нашы чытачы вызначылі сямёрку фіналістаў галоўнай намінацыі:
- Voyah Free (1228 галасоў), гэта кітайскі аўтамабіль
- Audi Q8 (1159),
- Audi Q7 (965),
- Geely Coolray / Belgee X50 (508),
- Geely Monjaro (364),
- Nissan X-Trail E-Power (361),
- Lada Vesta (255).
Далей за гэтую сямёрку галасавалі эксперты. Вынік наступны:
- Voyah Free
- Audi Q8
- Belgee X50
«Дызайн года»
- Audi RS6 Avant
- Voyah Free 318
- Zeekr 001
У гэтай намінацыі пераможцу вызначалі чытачы Onlíner.
«Мадэль — навінка года»
- Dongfeng Box
- Jetour T2
- Zeekr 7X
Пераможцу і прызёраў вызначалі эксперты.
«SUV года» (у цэнавай катэгорыі да 100 000 руб.)
- Belgee X50
- Haval F7
- Dongfeng Mage
Пераможцу і прызёраў вызначалі эксперты.
У наступных намінацыях месцы размеркаваліся паводле вынікаў продажаў.
«Найбольш папулярны седан года»
- Belgee S50
- Lada Vesta
- Lada Granta
«Найбольш папулярны SUV года»
- Belgee X50
- Belgee X70
- Voyah Free
«Найбольш папулярны электракар года»
- Voyah Free
- Nissan X-Trail e-power
- FAW Bestune NAT
«Найбольш папулярны камерцыйны аўтамабіль года»
- GAZ Gazel Next Track
- GAZ Gazel Next Van
- UAZ СГР Van
«Аўтамабіль года ў «Прамагралiзiнгу»
Пераможцам намінацыі абвешчаны Dongfeng Shine GS.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары