Грамадства2828

«Прапануйце сваё заданне». Аўтарка дзіўнага чэленджа ў памяць пра блакадны Ленінград патлумачыла сваю пазіцыю

Упраўленне спорту і турызму Мінскага аблвыканкама запусціла анлайн-чэлендж «80 крокаў да Перамогі», прымеркаваны да заканчэння Другой сусветнай вайны. Ён праводзіцца з 9 красавіка да 9 мая, а заданні да яго вельмі дзіўныя. Выданне «Люстэрка» даведалася, хто аўтарка гэтай ідэі, і запыталася ў яе пра матывацыю.

Галіна Жаваранкава. Скрыншот з сюжэту канала «Беларусь-РТР»

Аўтаркай чэленджа аказалася супрацоўніца Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама 26-гадовая Галіна Жаваранкава. Яна прафесійна займаецца гульнёй у гарадкі і з'яўляецца чатырохразовай чэмпіёнкай свету па гэтым відзе спорту.

@nashanivanews Чыноўнікі прапануюць пратрымацца 125 секунд стоячы на адной назе з кнігай на галаве. Гэта нібыта адсылае да блакады Ленінграда, дзе ў самыя цяжкія дні выдавалі ўсяго па 125 грамаў хлебу #Беларусь #нашаніва #мова #беларусы #мінск ♬ Funny - D'PROJECT

Журналіст «Люстэрка» пад выглядам звычайнага грамадзяніна датэлефанаваўся да Жаваранкавай з пытаннем, ці не лічыць яна дзіўнымі гэтыя заданні. Напрыклад, як звязаная мінімальная порцыя хлеба ў блакадным Ленінградзе і 125 секунд стаяння на адной назе з кнігай на галаве?

«Вы можаце не ўдзельнічаць у чэленджы, калі не хочаце, — абурылася Жаваранкава. — Калі не падабаюцца заданні, прапануйце іншыя».

Яна таксама дадала, што распрацоўвала заданні адначасова для дарослых і дзяцей.

«Каб усе маглі паўтарыць. Для дзяцей мы нават спрасцілі ўмовы — стаяць на адной назе яны могуць 40 секунд, а не 120, як дарослыя», — заявіла жанчына.

Чаму ўдзельнікам не прапанавалі выканаць песню пра вайну ці расказаць верш, напрыклад?

— Мы ж спартыўная арганізацыя, а не ўстанова культуры, — адказала чыноўніца.

— Людзі не скардзяцца, не смяюцца? Я адзіны, хто абураны? — удакладніў журналіст «Люстэрка».

— Не, не скардзяцца, вы адзіны. Адзін чалавек пасмяецца, другі — не. Прапануйце сваё заданне», — парыравала Жаваранкава.

Яна таксама адзначыла, што ў чэленджы «паўдзельнічала ўжо шмат людзей».

Дарэчы, па хештегу «#80шаговкпобеде» можна знайсці аднайменную акцыю і ў Расіі. Так, яна праходзіць у Белгарадскай вобласці. Там падлеткі пераапранаюцца ў вайсковую форму часоў Другой сусветнай вайны, маршыруюць з савецкім сцягам, спяваюць ваенныя песні, танцуюць і чытаюць вершы. 

Каментары28

  • Ну понятно теперь
    14.04.2025
    Разве в голове этой чемпионки могла возникнуть мысль, что использовать веселые инструменты это кощунство? Блокада Ленинграда, голод, каннибализм - это траурная годовщина. Играть в городки это одно, думать головой это другое.
  • )))так Галя и в школе плохо училась. Чему здесь удивляться.
    14.04.2025
    )))
  • Галина Жаворонкова
    14.04.2025
    и голова у меня для того, чтобы в нее есть

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў16

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская прызналася, што не ўмее гатаваць катлеты9

«Будуць каштаваць як крыло самалёта». Беларусы паказалі, як ратуюць ягады і гародніну ад замаразкаў

Былы афіцэр Унутраных войскаў з захапленнем вяртаецца да беларускай мовы5

«У часці было шмат «кульгавых». Як цяпер служаць у войску тыя, хто да 2023 лічыўся непрыдатным2

«Шанцы на спыненне агню роўныя нулю». ЗША паведамілі Еўропе, што перамовы з Пуціным зайшлі ў тупік15

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў3

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў16

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць