Грамадства66

Ці ёсць шанец атрымаць візу ў Еўропу да сезону адпачынкаў і колькі гэта будзе каштаваць

Ёсць тры краіны, якія найбольш ахвотна выдаюць кароткія турыстычныя візы беларусам.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Калі хочаце візу пад адпачынак, абірайце з гэтых трох краін

Візавая экспертка і рэдактарка visaflow.live Анастасія Лысакоўская кажа, што з набліжэннем лета ахвотных атрымаць візу традыцыйна становіцца больш, таму запісацца на падачу складаней.

Але шанцы яшчэ ёсць.

Лысакоўская вылучае тры краіны, якія найчасцей і найбольш ахвотна выдаюць турыстычныя візы беларусам: Іспанію, Грэцыю і Балгарыю.

«Па Іспаніі яшчэ можна паспець злавіць даты падачы на май і чэрвень. Паколькі Іспанія разглядае дакументы цягам месяца, шанцы атрымаць іспанскую візу на летні адпачынак застаюцца», — кажа экспертка.

Іспанцы часцей за ўсё выдаюць беларусам турыстычныя мультывізы тэрмінам на 1—3 месяцы. Радзей — візы на больш працяглы тэрмін ці, наадварот, толькі пад адну паездку.

Калі рабіць усё самастойна, то іспанская турыстычная віза абыдзецца ў 450—550 рублёў. Калі карыстацца паслугамі пасярэднікаў — трэба дадаць яшчэ 450—650 рублёў за чалавека.

Скасаваў бронь у гатэлі = ануляваў візу

Што да Грэцыі і Балгарыі, экспертка раіць адкрываць візы гэтых краін толькі ў выпадку, калі вы сапраўды збіраецеся туды ехаць.

«Вядомыя выпадкі, калі Грэцыя анулявала візу пры адмене броні гатэля яшчэ да выезду. Таксама быў выпадак, калі чалавеку анулявалі візу падчас паездкі.

Ён даведаўся пра гэта толькі на мяжы, калі вяртаўся ў Беларусь. Для Грэцыі важна, каб бронь заставалася актуальнай і пасля атрымання візы», — тлумачыць Анастасія Лысакоўская.

Пры гэтым Грэцыя найчасцей выдае візу выключна пад канкрэтную паездку, а ў лепшым выпадку — месячную мультывізу.

«Падобная сітуацыя і з Балгарыяй. Гэта краіна анулюе візы пры адмене броні гатэля.

Але калі вы сапраўды плануеце адпачынак у гэтых краінах, іх можна разглядаць, бо запісацца на падачу можна нават на бліжэйшыя даты. Грэцыя разглядае заяву 21—25 дзён, Балгарыя — 2—3 тыдні».

Консульскі збор у Грэцыі — 35 еўра, плюс трэба заплаціць 29 еўра сэрвіснага збору. Аплата — наяўнымі ў беларускіх рублях.

У Балгарыі — 35 еўра за візу і 25 еўра збор візавага цэнтра.

Экспертка называе Іспанію, Грэцыю і Балгарыю тымі трыма краінамі, куды можна запісацца самастойна на падачу (папярэдне забраніраваўшы гатэль) і паспець атрымаць запаветную налепку ў пашпарт да свайго летняга адпачынку.

Пасярэдніцкія паслугі па Грэцыі і Балгарыі каштуюць каля 300—400 рублёў, што не так ужо шмат у параўнанні з іншымі краінамі.

А што з доўгатэрміновымі візамі?

Каб атрымаць шматразовую доўгатэрміновую візу, экспертка раіць звяртацца ў такія краіны, як Польшча і Францыя.

«Гэтыя краіны актыўна адкрываюць беларусам гасцявыя візы тэрмінам ад 6 месяцаў, але для гэтага трэба мець чалавека, які можа запрасіць вас у госці.

Як у Польшчы, так і ў Францыі запрашэнне можа быць ад любога чалавека, а не толькі ад сваякоў.

Калі ў вас добрая візавая гісторыя, то можна разлічваць на шэнгенскую візу тэрмінам на 2—3 гады. У некаторых выпадках польскі або французскі шэнген па запрашэнні можна атрымаць нават на 5 гадоў», — кажа экспертка.

Пры гэтым самастойна запісацца на падачу вельмі складана, таму да 200 рублёў, якія спатрэбяцца на консульскі і візавы зборы, трэба дадаць каля 650 рублёў за пасярэдніцкія паслугі.

Калі яшчэ і няма запрашэння, то гэта плюс 200—300 даляраў. Такім чынам, польская віза па запрашэнні можа абысціся больш чым у 500 даляраў на чалавека.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

30+ тысяч чалавек у чарзе

Яшчэ адна краіна, якая актыўна адкрывае візы беларусам, — гэта Італія. Але ёсць важны нюанс.

Цяпер на візу падаюцца тыя, хто запісваўся ў жывую чаргу яшчэ ў мінулым годзе.

«Паспець падацца могуць толькі тыя, хто ўжо мае нумар у жывой чарзе і будзе карыстацца паслугай прэміўм-падачы.

Тыя, у каго нумар у чарзе да 19 тысяч, могуць запытваць дату падачы. Магчыма, на працягу лета Італія зможа апрацаваць людзей з нумарамі ад 20 да 25 тысяч», — кажа Анастасія Лысакоўская.

Таму Італія — добры варыянт для тых, хто пачаў клапаціцца пра візу яшчэ ў 2024 годзе. Калі ў чалавека добрая візавая гісторыя, ён можа разлічваць нават на трохгадовы шэнген, атрыманы праз Італію.

Экспертка адзначае, што пасля таго, як жывая чарга пераваліла за 30 тысяч чалавек, Італія закрыла запіс. Магчымасць запісацца на італьянскі шэнген засталася толькі ў акрэдытаваных агенцтвах пад туры.

Падсумоўваючы, Анастасія Лысакоўская адзначае, што сітуацыя з візамі для беларусаў з часам толькі пагаршаецца.

«Цяпер нават тыя, хто мае патрэбу ў тэрміновым адкрыцці візы і гатовы выдаткаваць на гэта па 1000 даляраў на чалавека, не могуць зрабіць гэта так хутка, як яшчэ год-два таму. Таму нават наяўнасць вялікіх грошай не гарантуе хуткага поспеху», — кажа экспертка.

Каментары6

  • Ната
    16.04.2025
    Европа это понятие растяжимое, хорошо отдыхать на Юге Европы, там сервис и климат, теплые моря. Если горы , то Чехия и Словакия , тоже и сервис хороший и чисто.
  • Ната
    16.04.2025
    А если умеренный климат, то лучше беларуских санаториев нет.
    • jack
      16.04.2025
      Ната , a jak ža Jurmala, Palanha, Piarnu, uzbiarežža naūkol Paldiski, Saaremaa, Kuršskaja kasa ?
      Ci tam i klimat nie умеренный, i horš za bielaruskija samatoryi ???

Цяпер чытаюць

Памёр Папа Францішак10

Памёр Папа Францішак

Усе навіны →
Усе навіны

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа34

«Мы фарбавалі яйкі толькі ноччу». Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш6

Fox News паказаў велікодную службу ў Кіеве з подпісам «Кіеў, Расія»13

Сеул не будзе супраціўляцца амерыканскім тарыфам праз «гістарычны доўг» Карэі перад ЗША

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?2

Трагедыя ў Фаніпалі: адзін загінуў, чацвёра шпіталізаваныя з пажару ў шматпавярховіку1

Новыя дзіцячыя сады і паліклініка: што пабудуюць у Першамайскім раёне3

У Купалаўскім ужо пяць гадоў не могуць знайсці акцёраў. Што прыдумалі гэтым разам4

«Арганізавалі ў камеры выставу дзіцячых малюнкаў». Як бабулі перажываць расставанне з унукамі ў турме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Папа Францішак10

Памёр Папа Францішак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць