Усяго патроху44

У тыктокераў новы трэнд: прыязджаць у аэрапорт у апошні момант. Шанцуе не ўсім

У апошні месяц тыкток ахапіў трэнд airport theory («тэорыя аэрапорта»). Паводле гэтай тэорыі, падарожнікам дастаткова прыбыць у аэрапорт за 15 хвілін да вылету, каб без праблем трапіць на борт і пры гэтым не праводзіць некалькі гадзін у тэрмінале.

Калаж: euroavia.ru

Адным з першых гэту тэорыю праверыў блогер Майкл Дзікастанца. Ён зрабіў гэта ў адным з самых загружаных аэрапортаў ЗША — Хартсфілд-Джэксане ў Атланце.

Тыктокер паспяхова дабраўся да выхаду на пасадку за 14 хвілін 57 секундаў. Пры гэтым аўтар роліка загадзя прайшоў праверку бяспекі з дапамогай TSA PreCheck і не здаваў багаж. Праз гэта многія раскрытыкавалі відэа Дзікастанца.

«У цябе быў PreCheck, ты не рэгістраваў торбу і ляцеў з найбліжэйшага тэрмінала? Цяпер паўтары гэта не ў самай аптымальнай сітуацыі», — напісаў адзін з каментатараў.

Іншыя блогеры перасцераглі ад падобных эксперыментаў пасля таго, як спазніліся на самалёт.

«Усім, хто хоча праверыць «тэорыю аэрапорта»: не рабіце гэтага. Я прапусціла свой рэйс», — заявіла ў роліку дзяўчына па імені Джэні Курц.

Знайшлося мноства карыстальнікаў, якія правялі аналагічны вопыт і паспелі на рэйсы, але ўсё адно параілі іншым не паўтараць яго.

«Праверылі. Амаль спазніліся на самалёт. Дакладна не рэкамендую», — напісала карыстальніца @momlifewithtiff.

У большасці відэа амерыканцаў гаворка ідзе пра ўнутраныя рэйсы. Таму аўтарам ролікаў не патрабуецца траціць час на пашпартны кантроль.

Трэвел-кансультантка Ніколь Кампой Джэксан лічыць, што нават з улікам гэтага трэнд не прывядзе людзей ні да чаго добрага.

«Дастаткова аднаго прапушчанага рэйса, каб зразумець, што гэта бессэнсоўны і рызыкоўны трэнд. Праверка гэтай тэорыі — гарантаваны спосаб спазніцца», — сказала яна ў размове з выданнем People.

Джэксан адзначыла, што выдатна разумее, чаму людзі хочуць праверыць «тэорыю аэрапорта».

«Вопыт пералётаў стаў настолькі жахлівым, што людзі адчайна імкнуцца правесці ў аэрапортах як мага менш часу. Сядзець у нязручных крэслах побач з разеткамі, якія працуюць праз раз, есці пасрэдную і дарагую ежу — усё гэта не вельмі прыемна. Я іх разумею!» — прызналася яна.

Аднак экспертка настойвае, што прыязджаць у аэрапорт варта не пазней, чым за гадзіну да вылету свайго рэйса.

«У аэрапорце можна сутыкнуцца з мноствам нязручнасцяў: ад дадатковай праверкі сумак, завіслага камп'ютара, які затрымлівае рэгістрацыю, да доўгай чаргі на дагляд (нават пры наяўнасці TSA PreCheck). 15 хвілін не хопіць, каб з імі разабрацца», — сказала Джэксан.

Каментары4

  • імечка
    16.04.2025
    Цікава. Але гэта праблемы белых людзей)

    Белавія заўсёды была не айс, але цяпер гэта самая бессэнсоўная рэч у сьвеце.
    Можна злётаць ў якісь Саратаў па оверпрайсу, каб выпрабаваць трэнд.
  • бабруйчанін
    16.04.2025
    Паспрабуйце..Прыміте снотворное і слабітельное одновременно
    Очэнь інтересный эфэкт атрымаецца
    М Жванецкій ..
  • Ёсік
    16.04.2025
    У якіх дуркаватых перарабіліся аматары сацсетак. Ніхто шчэ не прапануе га.но смажыць ці ў мікрахвалёўцы гатаваць? Божухна, ты вырашыў зьнішчыць людзей праз інтэрнэт, што прыдумалі, ад таго і здохніце, а свае пакараньні пакіну на потым.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам32

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»8

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў1

Ментусава расказала, што адчувала пасля таго, як яе фэйкавыя здымкі загрузілі на порнасайт26

Расія згодная абмяркоўваць пытанне перадачы ЗША кантролю над Запарожскай АЭС3

Ціханоўскай давяраюць 83%, Латушку — 65%, Пазняку — 13%, Краўцову і Ягораву — па 4%82

У Мінску прадаюць нестандартную 3-узроўневую кватэру. Цана можа прыемна здзівіць2

Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам32

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць