«Што такое лібертэ?» Гомельскі неўролаг на прыёме задае пацыентам пытанні па французскай мове і гісторыі
Доктар на прыёме просіць перакласці вядомыя французскія словы, а яшчэ можа задаць гістарычнае пытанне.

У Гомелі працуе доктар-неўролаг, які вельмі любіць французскую мову. Пра незвычайнага доктара расказала ў TikTok адна з пацыентак.
Дзяўчына прыйшла на прыём па даведку для паступлення, а трапіла на раптоўны экзамен па французскай мове і гісторыі. Неўролаг папрасіў пацыентку перакласці словы і выраз mont blanc (белая гара), cherchez la femme (шукайце жанчыну), liberté (свабода) і égalité (роўнасць). Гэта да вядомага лозунгу Французскай рэвалюцыі.
А потым доктар спытаў, які імператар прыходзіў да ўлады двойчы. З відэа не зусім зразумела, пра каго ідзе гаворка, але цалкам верагодна, што пра Напалеона Банапарта. Праўда, у такім выпадку сам неўролаг дапусціў памылку: Напалеон вярнуўся да ўлады на 100 дзён не ў 1814, а ў 1815 годзе. Аўтар відэа расказала, што апытанне доўжылася паўгадзіны.
У каментарыях адзначыліся і іншыя пацыенткі незвычайнага доктара:
- «Ён найлепшы. Нядаўна да яго хадзіла і ён мне сказаў быць уважлівай пры выбары мужчыны».
- «У мяне было апытанне па беларускай і англійскай».
- «Я, калі да яго пайшла, ён таксама пачаў пытаць пра французскую».
- «Ён мне пачаў тлумачыць значэнне майго прозвішча і перакладаць яго на ўсе мовы».
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
В психлечебнице кто первый надел белый халат, тот и врач.