Свет33

Кароль Карл III распавёў аб поспехах свайго лячэння ад раку

Кароль Вялікабрытаніі Карл III у запісаным відэазвароце падзяліўся добрымі навінамі пра свой стан здароўя. Манарх сказаў, што дзякуючы ранняй дыягностыцы і эфектыўнаму лячэнню ў новым годзе аб'ём тэрапіі яго анкалагічнага захворвання зменшыцца, пiша Бі-бі-сі.

Фота: Chris Jackson/Getty Images

«Сёння я магу падзяліцца з вамі добрай навіной аб тым, што дзякуючы ранняй дыягностыцы, эфектыўнаму ўмяшанню і выкананню прадпісанняў дактароў, мой уласны графік лячэння раку ў новым годзе можна будзе скараціць», — сказаў кароль у сваёй прамове.

Відэазварот, запісаны два тыдні таму, быў паказаны ў пятніцу ўвечары на канале Channel 4 у рамках дабрачыннага праекта Stand Up To Cancer («Паўстаньце супраць раку»), які праводзіцца сумесна з дабрачыннай арганізацыяй Cancer Research UK, якая фінансуе анкалагічныя даследаванні.

«Гэты рубеж — адначасова асабістае дабраславенне і сведчанне выдатнага прагрэсу, дасягнутага ў лячэнні раку», — сказаў Карл III.

З заявы караля вынікае, што ён добра рэагуе на лячэнне, і гэта самае значнае абнаўленне інфармацыі аб яго стане здароўя з моманту, калі ён аб'явіў пра дыягназ у лютым 2024 года.

Тып анкалагічнага захворвання па-ранейшаму не раскрываецца, а лячэнне і медыцынскае назіранне працягнуцца, толькі ў іншым рэжыме.

Свой выступ кароль праілюстраваў прыкладамі статыстыкі вылечвання раку кішачніка пры ранняй і позняй дыягностыцы. Аднак, па словах крыніц Бі-бі-сі пры двары, згадванне гэтага тыпу раку не адносілася да самога манарха.

Таксама з мінулых заяў вядома, што ў караля няма пухліны прастаты.

Букінгемскі палац таксама заявіў, што працэс аднаўлення караля знаходзіцца на такой добрай стадыі, што лекары пераведуць схему яго лячэння «ў прафілактычную фазу».

Частата праверак і працэдур будзе значна скарочана, аднак, падкрэсліваюць медыкі, 77‑гадовы кароль не знаходзіцца ў стане рэмісіі ці «вылечвання».

«Бясцэнны час» ранняй дыягностыкі

Stand Up To Cancer заклікае як мага больш людзей праходзіць абследаванне на рак і карыстацца нацыянальнымі праграмамі скрынінгу, а ў пасланні караля падкрэсліваецца важнасць праверак для выяўлення рака на ранняй стадыі.

Паводле звестак Cancer Research UK, прыкладна дзевяць мільёнаў брытанцаў не праходзяць абследавання па праграмах нацыянальнай аховы здароўя своечасова.

«Па ўласным досведзе я ведаю, што дыягназ «рак» можа быць ашаламляльным. Але я таксама ведаю, што ранняя дыягностыка — гэта ключ да ўсяго наступнага працэсу лячэння, яна дае медыкам бясцэнны час», — сказаў кароль.

Карл III таксама расказаў, наколькі глыбока яго крануў клопат, якім акружаны кожны пацыент з анкалогіяй, — спецыялісты, медсёстры, навукоўцы і валанцёры, якія нястомна працуюць, каб ратаваць жыцці.

Прэм'ер-міністр сэр Кір Стармер заявіў, што зварот караля стаў «магутным пасланнем».

«Я ведаю, што выказваю меркаванне ўсёй краіны, калі кажу, як я рады таму, што ў новым годзе інтэнсіўнасць яго лячэння ад ракв будзе зніжана», — дадаў ён.

Дагэтуль кароль мала казаў пра сваю хваробу публічна. Ён працягваў працаваць у насычаным графіку, уключаючы замежныя паездкі і дзяржаўныя прыёмы — у тым ліку прыём у гонар візіту прэзідэнта Германіі на мінулым тыдні.

Каментары3

  • Неяк так
    13.12.2025
    На тое ён і Карл3 каб лекавацца самымі сучаснымі мэтодамі...а бальшыня насельніцтва планеты Зямля памірае зау́часна
  • 123
    13.12.2025
    Никогда не работают, не утруждают себя физическими нагрузками, поэтому и живут до 100 лет, а то и больше эти представители королевских семей...повезло родиться в этой жизни им
  • Такі кантраст
    13.12.2025
    Дзякуй Яго Вялікасьці за тое, што ён быў прамы й публічна казаў пра сваё здароўе прадуманаю мовай, у адрозненьне ад Трампа, Лукашэнкі й Пуціна, якія хаваюць праўду й гавораць непрыстойна. Моцнага здароўя Каралю Карлу III!

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць