Грамадства22

Затрымалі блогера Валянціна з канала «Каля металу»

Міліцыя паведаміла пра затрыманне 30-гадовага мінчука, які займаўся незаконнымі раскопкамі на тэрыторыях баявых дзеянняў часоў Другой сусветнай дзеля пошуку зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад.

Скрыншот відэа МУС

Разбор небяспечных знаходак ён рабіў дома. Мужчына стварыў тэматычны канал на YouTube, піша МУС.

Таксама паведамляецца, што ў выніку агляду кватэры ў яго нібыта былі выяўленыя і канфіскаваныя боепрыпасы.

Скрын: youtube.com / OKOLOMETALLA

«Прызначаная балістычная экспертыза, вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў», — паведамляе МУС, зазначаючы, што затрыманаму блогеру пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Блогер, пра якога размова, — Валянцін Бойка. Ён вядзе ютуб-канал «Каля металу», дзе 870 падпісчыкаў.

Каментары2

  • ваван
    22.04.2025
    редкий случай когда я поддерживаю действия "доблестной" мусарни...
  • доўбень.
    22.04.2025
    і не таму, што капае, а таму, што расказвае.

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times10

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі ўплывовыя Папа і Каталіцкая царква ў свеце?2

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі7

На ўчастку праспекта Незалежнасці паставяць 17 стэндаў-плітаў, да якіх можна будзе ўскладаць кветкі2

У панядзелак у Беларусі было +28°С

Псеўдаэлектрыкі напалі на мінскага айцішніка, катавалі яго і патрабавалі больш за $300 мільёнаў1

Біржавыя індэксы ЗША і даляр знізіліся на фоне атакі Трампа на кіраўніка Цэнтрабанка3

Смерць важнага героя і новая небяспека. Што паказалі ў другім сезоне хітовага серыяла The Last of Us4

У ААЭ заканадаўства пачне пісаць штучны інтэлект

«З адзіным надпісам: Franciscus». Ватыкан апублікаваў завяшчанне памерлага Папы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times10

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць