Свет

У ААЭ заканадаўства пачне пісаць штучны інтэлект

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты заявілі пра запуск пілотнага праекта па інтэграцыі штучнага інтэлекту ў працэс стварэння і карэктавання заканадаўства. Калі эксперымент будзе паспяховым, то гэтая краіна стане першапраходцам у выкарыстанні алгарытмаў для падобных задач, паведамляе Financial Times.

Паводле даных мясцовых СМІ, сістэма будзе аналізаваць шырокую базу даных, якая ўключае федэральныя і рэгіянальныя законы, судовыя рашэнні, а таксама статыстыку па дзяржпаслугах.

На аснове гэтых звестак ШІ прапануе праўкі ў наяўныя нормы або новыя законапраекты, ацаніўшы іх патэнцыйны ўплыў на эканоміку і грамадства.

Віцэ-прэзідэнт ААЭ і кіраўнік Дубая шэйх Мухамед бен Рашыд Аль Мактум заявіў, што «гэтая новая заканадаўчая сістэма, кіраваная штучным інтэлектам, зменіць наш падыход да нарматворчасці, зрабіўшы гэты працэс больш хуткім і дакладным». Для кіравання працэсам створана спецыяльнае ведамства — Упраўленне інтэлектуальнага рэгулявання.

Улады ААЭ разлічваюць, што алгарытмы змогуць прагназаваць неабходнасць зменаў у законах да ўзнікнення крытычных сітуацый, а таксама скароцяць выдаткі на прыцягненне юрыдычных кансультантаў.

Пакуль іншыя дзяржавы выкарыстоўваюць штучны інтэлект пераважна для аналізу дакументаў або аптымізацыі бюракратычных працэсаў, у ААЭ тэхналогія зоймецца непасрэдным фарміраваннем прававых нормаў. Аднак эксперты звяртаюць увагу і на рызыкі, бо ШІ-мадэлі схільныя да генерацыі хлуслівай інфармацыі. Акрамя таго, іх рашэнні часта не паддаюцца інтэрпрэтацыі чалавекам.

Як папярэджвае даследчык Оксфардскага універсітэта Вінсэнт Штраубе, «хоць мадэлі ШІ ўражваюць, у іх усё яшчэ ёсць праблемы з надзейнасцю і ўстойлівасцю. Мы не можам ім давяраць».

Нягледзячы на скепсіс, у ААЭ маюць намер прадоўжыць эксперымент. Поспех ініцыятывы можа задаць трэнд на аўтаматызацыю дзяржкіравання, аднак пакуль пытанне аб тым, ці здольны ШІ адэкватна замяніць юрыстаў, застаецца адкрытым.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста10

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» прадаецца двухузроўневы пентхаўс з цудоўным відам на горад4

«Архітэктурнае асвятленне і бетон». Новыя станцыі метро не будуць падобныя на папярэднія

Апытанне: 46% жыхароў Польшчы адчуваюць непрыязь да беларусаў44

Каліноўцы выпусцілі фільм з сапраўднымі кадрамі падрыхтоўкі да штурму7

Чалавек, які страляў у намесніка начальніка ГРУ ў Маскве, прыкінуўся дастаўшчыкам ежы11

З панядзелка зноў чакаюцца моцныя маразы

«Тэмпература была плюс 15 градусаў». Пад Віцебскам дзеці вучыліся ў халодных класах

Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра5

Звольнілі начальніка магілёўскай турмы №41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста10

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць