Свет22

Літоўскі сэрвіс Paysera патлумачыў, чаму заблакаваў рахункі некаторых беларусаў

На мінулым тыдні літоўскі анлайн-банк Paysera паведаміў пра закрыццё рахункаў беларусам і расіянам, якія маюць літоўскія нацыянальныя візы D, калі яны не пацвердзяць наяўнасць літоўскага ці іншага еўрапейскага ДНЖ. Цяпер ён на запыт расійскай «Новой газеты Европа» патлумачыў, чаму так зрабіў.

Фота ілюстрацыйнае

У сэрвісе патлумачылі, што Банк Літвы, маўляў, запатрабаваў узмоцненых праверак кліентаў без грамадзянства і ДНЖ краін ЕС. Гэтыя меры дапамагаюць забяспечыць абарону фінансавай сістэмы Літвы ад магчымых злоўжыванняў, звязаных з міжнароднымі санкцыямі.

Пры гэтым падкрэслівацца, што гэтыя абмежаванні не накіраваныя супраць якіх-небудзь канкрэтных груп асоб або прафесій, такіх як незалежныя журналісты або прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.

Paysera — літоўскі плацежны сэрвіс, якім часта карыстаюцца эмігранты з Беларусі і іншых краін, у тым ліку ў сітуацыях, калі няма магчымасці адкрыць рахунак у іншай установе.

Іншыя еўрапейскія анлайн-банкі і аплатныя сэрвісы, у тым ліку літоўскі Revolut, пакуль не рассылалі ўладальнікам віз D падобных лістоў.

Каментары2

  • Jazep Barejka Glasgow
    22.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Nemo
    22.04.2025
    Я ўжо даўно адмовіўся ад выкарыстання Paysera, бо ўзровень іх кліентаарыентаванасці проста ніжэй за плінтус. Мець рахунак у гэтай фінансавай структуры — прыніжальна. Складаецца ўражанне, што яны наўмысна карыстаюцца праблемамі, з якімі сутыкаюцца людзі з нашай краіны, а пасля яшчэ і адкрыта праяўляюць пагарду.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць