Надвор'е22

У Беларусі апошні чырвоны ўзровень небяспекі з-за пылку. Гэта вельмі моцны алерген

Бліжэйшыя некалькі дзён могуць стаць для алергікаў сапраўдным кашмарам.

Разам з прыходам вясновага цяпла пачаўся не самы прыемны для многіх людзей перыяд у годзе. З 21 красавіка па ўсёй Беларусі ў паветры фіксуецца максімальна высокі ўзровень пылку.

Гэта звязана з цвіценнем бярозы і вольхі і стварае шмат праблем людзям з алергіяй, піша Tochka.by.

У Беларусі зацвілі бяроза і вольха, з-за чаго ўзровень пылку ў паветры б'е рэкорды і ўжо дасягнуў «чырвоных» значэнняў.

Паводле даных маніторынгавых сэрвісаў, ужо з 21 красавіка наша краіна трапіла ў воблака пылку ад гэтых дрэў.

Yandex.maps

Такое становішча захаваецца да 23 красавіка, калі актыўнасць крыху спадзе. Бліжэй да канца тыдня дыхаць стане трохі лягчэй, але ненадоўга.

Ужо 26 і 27 красавіка ўся Беларусь зноў апынецца ахутанай пылком узровень якой дасягне «чырвоных» значэнняў. Галоўная пагроза — бяроза, а вось з-за вольхі нязручнасцяў людзі могуць амаль не заўважыць. Чакаецца, што актыўнасць упадзе ўжо на наступным тыдні.

Калі алергікам баяцца

У Беларусі ад палінозу (сезоннай алергіі) пакутуе каля 30 тыс. чалавек, прыкладна столькі ж пацыентаў з бранхіяльнай астмай. Але патэнцыйных астматыкаў у краіне можа быць у разы больш. Паводле міжнароднай статыстыкі, на аднаго выяўленага пацыента з бранхіяльнай астмай прыпадае пяць і больш чалавек з невыяўленай хваробай.

Пра пікі абвастрэння палінозу распавядаў спецыяліст па дзіцячай алергалогіі Мінздароўя Дзмітрый Буза. Усяго іх тры, і прыпадаюць яны на перыяд з красавіка па кастрычнік.

З красавіка па май варта быць асцярожнымі з-за пылку дрэў. Да сярэдзіны ліпеня варта абыходзіць бокам палі, бо высокая канцэнтрацыя пылку злакавых. У пустазелля таксама праходзіць пыленне, яно можа доўжыцца аж да кастрычніка.

Таксама Буза ўдакладняў, што сезонную алергію можа выклікаць нават цвіль.

«Сімптомы найчасцей нагадваюць банальную вірусную інфекцыю, бо найчасцей пакутуюць нос, вочы, але не выключаныя паражэнні органаў дыхання», — падкрэсліваў спецыяліст.

Паводле даных Бузы, з сярэдзіны сакавіка ў медустановы звяртаецца ўсё больш людзей з атапічным дэрматытам (скурнай алергіяй) і рэспіраторнай алергіяй (органаў дыхання).

Ён нагадаў, што падобныя захворванні лечацца прыёмам антыгістамінных прэпаратаў, якія можна купіць у Беларусі без рэцэпта.

Каментары2

  • Берёзка виновата
    22.04.2025
    Сначала врачи с самого детства суют в детей тонны аптечных лекарств, которые вызывают аллергию.
    А подконтрольные лукашистам магазины продают неэкологичные стройматериалы для ремонта.
    А потом ой, это всё пыльца берёзы виновата.
  • Žvir
    22.04.2025
    Nia čuŭ pra takoje. Tut, na Pcičy, usie žyvuć pry liesie, i nijakich takich prabliemaŭ nie adčuvajuć... A ŭ liesie čaho toļki niama, i drevy, i kustoŭje, i travá!

Цяпер чытаюць

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА4

У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе3

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў16

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная20

Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў13

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму1

У Беларусі ўжо +35°С

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска2

Літва паслала ратавальнікаў у Венесуэлу, Беларусь — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць