Свет

Навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта дзесяцігоддзямі пілі з чашы, зробленай з чалавечага чэрапа

На працягу дзесяцігоддзяў прафесары Оксфардскага універсітэта выкарыстоўвалі чашу, зробленую з чалавечага чэрапа, падчас афіцыйных абедаў у Вустэр-каледжы. Чэрап быў абрэзаны, адпаліраваны і аздоблены срэбнай акантоўкай і падстаўкай. Пра гэта расказвае прафесар археалогіі Дэн Хікс у сваёй новай кнізе «Кожны помнік упадзе» (Every Monument Will Fall). Ягоная праца прысвечаная тэме гвалту і рабавання чалавечых парэшткаў у каланіяльную эпоху, піша The Guardian.

Вустэр-каледж Оксфардскага ўніверсітэта. Фота: worc.ox.ac.uk

Чашу перадаў каледжу ў 1946 годзе Джордж Піт-Рыверс — выпускнік Оксфарда, аматар яўгенікі і прыхільнік фашысцкага лідара Освальда Мослі, за што быў інтэрнаваны падчас Другой сусветнай вайны.

Ягоны дзед — сэр Аўгуст Генры Лейн Фокс Піт-Рыверс, брытанскі салдат і археолаг — купіў чашу на аўкцыёне Sotheby's у 1884 годзе. Яна ўваходзіла ў яго менш вядомую прыватную калекцыю. Паводле апісання аўкцыёну, падстаўка тады была драўлянай, з умантаванай манетай часоў каранацыі каралевы Вікторыі ў 1838 годзе.

Прадаўцом быў Бернард Сміт, юрыст і выпускнік іншага Оксфардскага каледжа, які ў асноўным збіраў зброю. Верагодна, ён атрымаў чашу ў падарунак ад бацькі, які служыў у брытанскім флоце на Карыбах.

У 2019 годзе Вустэр-каледж папрасіў прафесара вывучыць паходжанне чэрапа. Хікс назваў гэты прадмет «балючым прыкладам таго, як каланіяльны гвалт можа быць пераўтворана ў хімеру дэкору».

Па словах Хікса, гэтую «чашу» выкарыстоўвалі на званых вячэрах яшчэ да 2015 года, а пасля, калі з яе пачало працякаць віно — для падачы шакаладу.

Пасля правядзення даследавання стала зразумела, што асобу чалавека, чэрап якога стаў чашай, вызначыць немагчыма. Радыевугляродны аналіз паказаў, што парэшткі маюць узрост каля 225 гадоў і, хутчэй за ўсё, належаць жанчыне з Карыбскага рэгіёну — магчыма, заняволенай.

Кантраст паміж адсутнасцю якой-небудзь інфармацыі пра ахвяру і поўнай задакументаванасцю ўладальнікаў чашы ўражвае.

«Гэта шакуе. Цяжка ўявіць, як у Оксфардзе, сімвале прывілеяў і каланіяльнага ўзбагачэння, прафесары п'юць з чэрапа, які, верагодна, належаў паняволенаму чалавеку», — пракаментавала дэпутатка брытанскага парламента Бэл Рыбейра-Эдзі, старшыня міжпартыйнай групы па пытаннях рэпарацый для Афрыкі.

У Вустэр-каледжы пацвердзілі, што ў XX стагоддзі чаша часам выстаўлялася разам са срэбнай калекцыяй каледжа, а таксама магла выкарыстоўвацца на афіцыйных мерапрыемствах. Зрэшты, па словах прадстаўнікоў установы, пасля 2011 года выкарыстанне было «рэзка абмежавана», а 10 гадоў таму прадмет цалкам вывелі з ужытку.

Пасля кансультацый з навукоўцамі і юрыстамі каледж вырашыў захоўваць чэрап-чашу ў архіве, дзе да яе не будзе мець доступу ніводзін наведвальнік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Усе навіны →
Усе навіны

«Селядзец пад шубай» з чырвонай ікрой ад пафаснага рэстарана расчараваў пакупнікоў3

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»1

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»6

Чалы дае прагноз на 2026 год9

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць