Грамадства11

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы

На выездзе з Беларусі ў Польшчу праз пункт пропуску «Брэст» увесь тыдзень назіраюцца чэргі. Аўтамабільная захоўваецца да гэтага часу, нават нягледзячы на травеньскія святы ў нашых суседзяў. А вось аўтобусная знікла днём 30 красавіка. Беларускія памежнікі традыцыйна абвінавачваюць у чэргах польскіх калег, якія нібыта павольна працуюць. А што кажуць пра працу брэсцкіх мытнікаў, журналісты BGmedia даведаліся ў памежных чатах.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: БелТА

У перыяд з 26 па 29 красавіка, калі ў Беларусі былі доўгія выхадныя, Брэсцкія мытнікі старанна правяралі тых, хто заязджаў у Беларусь. Вандроўнікі звярталі ўвагу, што мытнікі патрабавалі чэкі на тавары і рэчы, якія яны везлі.

«На вяртанне ў РБ [26 красавіка] наша мытня працуе хутка. Інспектараў вельмі шмат, ёсць чорныя [мытнікі ў чорнай форме], глядзяць на зялёным [канале]. Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адкрываюць. Шмат [аўтамабіляў] адпраўляюць на рэнтген».

«Заехаў на ПП РБ. На чырвоным 12 машын да агляду. На зялёным чарга кароткая. Пакуль стаім, нічога не адбываецца, напэўна, праз аўтобусны апакаліпсіс».

«РП — РБ, у 19.00 [26 красавіка] стаў у чаргу (350 метраў да шлагбаума). Поўны дагляд + рэнтген. У 04.00 заехаў у РБ.

Змена вельмі павольная, запуск на зялёным на рэнтген праз аднаго … Агулам: 9 гадзін».

«РП — РБ, сталі ў чаргу 26.04 у 21.44. 27.04 у 07.10 выехалі ад беларусаў (11 канал — агляд усіх торбаў), час пазначаны польскі. Праходжанне заняло 9 гадзін. Усім цярпення і ўдачы. Калі хтосьці будзе везці б\к капсульную кавамашыну, станавіцеся на чырвоны канал, не рабіце нашу памылку».

«У РБ [28 красавіка] зялёны канал — канец змены ў нашых. Але, можа, каму яшчэ цікава. На зялёным у сваім стылі, як звычайна. Глядзяць усё і ўсюды, чэкі таксама, але шалі не бачыла. На рэнтген [чарга] — за сметніцы аж на паварот».

РП — РБ [28 красавіка]. У 20.40 заехалі да беларусаў на зялёны (было дзве чаргі да прыбіральні, чырвоны — пусты). У 21.45 выехалі. Правяраюць усё: валізкі, сумкі, пакеты, звяраюць з ватамі і чэкамі. На рэнтген вельмі шмат машын».

«РП — РБ, заехалі ў 15.30. У беларусаў зялёны канал забіты. Чырвоны канал — машын 10 на 17.30. Амаль усіх на рэнтген. Выехалі ў 23.20 па беларускім часе».

«Ехаў сёння з Варшавы [29 красавіка], выехаў у 05.30, у 12.36 быў дома. Межы абедзве — 20 хвілін! Пад'ехаў і ўвесь час быў першым. Нават не верыцца такому! Зваротка, вядома, жах!»

«РП — РБ [29 красавіка]. У 21.15 заехалі да палякаў. У 22.40 заехалі да беларусаў. У 00.30 выехалі з мяжы. 7,5 гадзіны ўся мяжа, з улікам, што 2 гадзіны віселі кампы. Час польскі. Без рэнтгена, звычайны агляд рэчаў, асабліва не капаліся».

У перыяд з 30 красавіка па 2 мая аб рабоце брэсцкіх мытнікаў адклікаліся лепш:

«РП — РБ [30 красавіка]. У 09.50 заехалі на пашпартны РБ. У 09.59 пашпартны пройдзены. У 10.25 мытня. Хлопец нямоцна цікавіўся аглядам. Павярхоўна глянуў. У 10.43 выпусцілі з кантролю».

«У беларусаў у бок РБ зялёны канал забіты настолькі, што ўжо нават не выпускаюць з пашпартнага, таму што няма месца. Яшчэ не даехалі, стаім на пашпартным, чакаем, калі выпусцяць (настолькі забіты зялёны, што даводзіцца чакаць). Самі таксама едзем на чырвоны».

«У нашых дома на зялёным усё толькі па справе [1 мая]. Накшталт хутка, але цэны правяраюць. Бяруць на 11, 12 і 13 каналы. На 13-м мужчына старэйшы, вельмі ветлівы і прыемны. Дзяўчыны таксама, накшталт, хутка, але таксама з чэкамі ўсё».

«РП — РБ, 01.05.2025. У 23.26 заехалі да беларусаў. У 23.52 прайшлі пашпартны. У 00.29 прайшлі дагляд (усе прагледзелі, але з усмешкай). У 00.31 квест пройдзены. Разам: 8 гадзін».

«РП — РБ [1 мая, аўтобус]. У 06.30 запусцілі на пашпартны РБ. У 06.50 пашпартны пройдзены (багаж правяралі толькі сканерам), чакаем аўтобус з рэнтгена. Прыкладна каля 9 гадзін на праходжанне. Вялікае чаканне было на заезд на мост і выезд з моста».

«РП — РБ [1 мая, аўтобус]. Адразу да палякаў, за 15 хвілін усе выйшлі. Тры вокны працавалі. Гадзіны дзве [прайшло], пакуль прыпаўзлі да нашых на кантроль. 30 хвілін разам з дзюці фры. Аднаго чалавека затрымалі з масажным сталом. Аформілі на СЧЗ — склад часовага захоўвання] — плюс 30 хвілін. У выніку на дзве мяжы ад і да — 3 гадзіны! Усім лёгкіх дарог».

Каментары1

  • Ёсік
    04.05.2025
    Знайшлі, што шукалі? Цэрберы, а не памежнікі з мытнікамі. Сі.аецца лукашэнка беларусаў, ніяк не можа забыцца на жнівень 2020

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ3

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане4

Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства16

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя9

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці6

У Заляшанах ушанавалі памяць беларусаў, забітых на Падляшшы ў 1946 годзе9

Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ3

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць