Свет2020

«Гісторыя нас навучыла». Берлін адказаў на нападкі адміністрацыі Трампа з-за прызнання АдГ экстрэмістамі

Міністэрства замежных спраў Нямеччыны выступіла ў абарону нядаўняй пастановы аб прызнанні партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ) праваэкстрэмісцкай — у адказ на рэзкую крытыку гэтай пастановы, якая прагучала з боку прадстаўнікоў адміністрацыі Трампа, піша ВВС.

Мітынг ультраправых у Германіі. Фота: Jens Schlueter / Getty Images

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс абвінаваціў «нямецкіх бюракратаў» у аднаўленні Берлінскай сцяны, а дзяржсакратар Марка Рубіа назваў рашэнне Федэральнага ведамства па ахове канстытуцыі Германіі (Bundesamt für Verfassungsschutz, BfV) «завуаляванай тыраніяй».

Нямецкі МЗС адказаў Рубіа наўпрост на платформе Х, дзе дзяржсакратар яго і выказаў публічна: «Гісторыя нашай краіны навучыла нас таму, што спыняць правы экстрэмізм неабходна».

«Гэта і ёсць дэмакратыя», — заявілі ў ведамстве.

Рашэнне аб прызнанні членаў АдГ экстрэмістамі было прынята BfV на той падставе, што

«пераважнае ўспрыманне [членамі партыі] АдГ людзей на падставе іх этнічнага або геаграфічнага паходжання «супярэчыць устаноўленаму ў Германіі» свабоднаму дэмакратычнаму парадку».

На федэральных выбарах, якія прайшлі ў Германіі ў лютым, АдГ заняла другое месца, атрымаўшы галасы больш за 20% выбаршчыкаў і забяспечыўшы сабе ў 630-мясцовым парламенце краіны рэкордныя 152 мандаты.

«[АдГ] імкнецца адмовіць некаторым групам насельніцтва ў роўным удзеле ў грамадскім жыцці», — тлумачыцца ў заяве нямецкіх уладаў. У прыватнасці, удакладняецца, што грамадзян «краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам» у партыі не лічаць раўнапраўнымі членамі нямецкага народа.

Намеснік кіраўніка фракцыі АдГ у Бундэстагу Беатрыкс фон Шторх у эфіры ВВС параўнала гэтае рашэнне з «тым, як паставіліся б да партыі ў дыктатуры, у аўтарытарнай дзяржаве».

Прызнанне партыі экстрэмісцкай дае праваахоўным органам права весці за АдГ схаванае назіранне, перахопліваць тэлефонныя перамовы афіляваных асоб і нават укараняць у партыю таемных агентаў.

«Гэта не дэмакратыя — гэта тыранія ў іншым абліччы», — пракаментаваў гэтае рашэнне дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.

Адказваючы кіраўніку Дзярждэпу наўпрост, нямецкія дыпламаты нагадваюць Рубіа, што рашэнне ўладаў было прынята на аснове «стараннага і незалежнага расследавання», а акрамя таго — можа быць абскарджана ў судзе.

Згаданы ў паведамленні «ўрок гісторыі пра тое, што правы экстрэмізм павінен быць спынены», — відавочная спасылка на перамогу на выбарах 1933 года нацыянал-сацыялістычнай партыі Адольфа Гітлера і палітыка паслядоўнага паражэння ў правах яўрэйскага насельніцтва, якая ў выніку прывяла да Халакосту.

Каментары20

  • точки над i
    04.05.2025
    Так в том-то и дело, что сталин и гитлер были социалистами - и к Холокосту привел левый экстремизм.
  • Барадзед
    04.05.2025
    Даже агент Краснов не помог союзникам путлера в Германии.
  • аматар веймарскай рэспублікі
    04.05.2025
    На жаль, гісторыя не навучыла, што будзе, калі сілавымі сродкамі змагацца з сімптомамі і ігнараваць прычыны. Ну нічога, зараз навучыць.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Валожынскім раёне на пляж прыйшлі дзікія коні ВІДЭА4

Беларускі бензін для Расіі значна падаражэў2

У школьных сталоўках адмовяцца ад супоў у меню6

Вярхоўны суд ЗША вызначыў, што права на грамадзянства па нараджэнні застаецца ў сіле. Яго спрабаваў адмяніць Трамп

Ад спёкі патрэскалася траса M3 паблізу Раўбічаў1

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба53

Унучка Лукашэнкі скончыла сваё навучанне ў Маскве11

Віцэ-спікерамі Каардынацыйнай рады абяруць Анатоля Міхнаўца і Яўгена Андрэйчыка10

Самае засушлівае месца ў свеце часам ператвараецца ў кветкавы дыван1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць