Усяго патроху44

Новы дзіўны трэнд: маладое пакаленне скупляе звычайныя камяні — навошта?

Пакаленне альфа выхоўвае камяні як хатніх гадаванцаў. А больш дарослыя зумеры з дапамогай камянёў лечаць залежнасць.

Для аматараў камянёў нават прыдумалі азначэнне — пэтрокеры (ад анг. pet — гадаванец і rock — камень). Звычайны камень з вуліцы для права звацца новым членам сям’і пасуе не ўсім, таму на маркетплэйсах цяпер ёсць вялікі выбар «пародзістых» варыянтаў — камянёў, у якіх ёсць нават пашпарт і імёны.

Так, на Wildberries можна абраць сабе новага сябра ў цэнавым дыяпазоне ад 6 да 14 рублёў, у залежнасці ад тыпу каменя і яго ўласцівасцяў. Даступныя, напрыклад, гіпаалергенныя варыянты ці адразу з аксесуарамі і домікам.

Аміга і Далорэс — камяні-парачка. Фота: wildberries.by

Да камянёў далучаецца інструкцыя, як з імі абыходзіцца, і асабістая кніжачка, куды можна будзе ўпісаць імя, прозвішча, пол, дзень народзінаў і іншыя характарыстыкі, каб «наладзіць з гадаванцам эмацыйную сувязь».

Дзяўчынка распакоўвае свайго новага каменнага гадаванца. Фота: vk.com

У ЗША і Паўднёвай Карэі пэтрокерства было актуальным яшчэ пару гадоў таму, а цяпер дакацілася і да іншых краін.

Скрыншот: wildberries.by

Калі ў дзяцей 6‑12 гадоў камяні — як тамагочы ў свой час для міленіялаў, то для зумераў яны набылі дадатковае ўнікальнае значэнне. Апошнім часам у сеціве папулярызуецца практыка — проста сядзець з каменем у руках штодзень цягам гадзіны і нічога не рабіць. Для такой мэты пасуе ўжо хоць які камень.

Такім чынам зумеры ладзяць нешта падобнае да медытацыі, што дапамагае ім сканцэнтравацца выключна на сабе і адпачыць ад гаджэтаў, з якімі яны бавяць большую частку жыцця. Глабальная мэта падобных практык — пераадолець залежнасць ад сацсетак.

Каментары4

  • Вольга
    01.11.2025
    хамса, паміж ударамі пульсу камянёў - беларусаў можа не стаць. Не варта чакаць - сюрпрызаў ня будзе. Варта рухацца - хто як разумее, - але рухацца. Мордар сам не здохне.
  • Камень
    01.11.2025
    Наша ніва, нешта мала навін з міру даўба*баў. Прапаную напісаць пра тых, якія ідэнтыфікуюць сябе з сабакамі (furries).
  • g feel
    02.11.2025
    Камень, працягваючы Ваш вы...р магу сказаць, што недаў....бы жывуць не ў міры, а ў вайне. А свет поўны разнастайнасці і ўвесь час мяняецца.

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць