Грамадства3535

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны

Хоць інфармацыя пра тэлефоны ніяк не прапісаная ў Кодэксе аб адукацыі, тым не менш норма «школа — тэрыторыя без тэлефона» ўступіць у сілу з 1 верасня, расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко. 

Паводле слоў чыноўнікаў, тэма тэлефонаў гэтая «ўжо пераспела» і будзе даведзена да свайго лагічнага завяршэння.

«У цяперашні час вядзецца тлумачальная праца з бацькоўскай грамадскасцю і навучэнцамі. Прыходзячы ва ўстанову адукацыі, дзіця павінна будзе здаць свой гаджэт і атрымаць яго пасля заканчэння вучэбных заняткаў. Месцы, дзе будуць захоўвацца мабільныя тэлефоны, і пералік асоб, якія адказваюць за іх захаванасць, ужо вызначаны. Хто б што ні казаў, усе прызнаюць: інфармацыя, якая атрымліваецца сёння дзіцем з тэлефона, — некантралюемая», — кажа Башко. 

Ён сцвярджае, што «многія прэстыжныя ўстановы адукацыі адмяняюць у сваіх сценах не толькі тэлефоны, але і іншую электроніку — тэлевізары, планшэты, камп'ютары».

«Наглядныя плакаты, навучальныя дапаможнікі, дошка, мел і жывыя зносіны больш спрыяюць навучанню, чым электроніка», — мяркуе чыноўнік. 

Каментары35

  • Ёсік
    04.05.2025
    А яшчэ поп абавязкова павінен быць, можна лапці ды асадку з атрамантам замяніць на берасту. Адмяняюць кампутары, тэлевізары. Ну хоць дзеткам з малых гадоў не будуць аб генацыдзе глузды за.іраць.
  • A i praviļna!
    04.05.2025
    Nachalieru vučniu mabiļnik na ūroku ? Jakaja ū im nieabchodnasc` ? Uvaha pavinna byc` da temy, da navuki, da škoļnaj spravy.
  • Лейцар коркавы
    04.05.2025
    Гэта, каб навучэнцы ўсялякую ідэялагічную бздуру, што ў школах твораць настаўнікі, не маглі ў тык-ток запампаваць.

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць