Свет11

Ізраіль атакаваў іранскі цяжкаводны рэактар у Араку. Што гэта за аб'ект?

19 чэрвеня 2025 года ізраільская армія нанесла ўдар па іранскім ядзерным аб’екце — цяжкаводным рэактары IR-40 у горадзе Арак, прыкладна за 250 кіламетраў ад Тэгерана. Гэта адзін з найбуйнейшых ядзерных аб’ектаў Ірана. Паводле заяў Ізраіля, там маглі вырабляць плутоній, прыдатны для стварэння ядзернай зброі, піша Euronews.

Фота: Atomic Energy Organization of Iran via AP

Ізраіль загадзя папярэдзіў пра магчымую атаку і заклікаў жыхароў пакінуць раён. Падчас нападу былі нанесеныя ўдары, у тым ліку па актыўнай зоне рэактара. Іранскія СМІ паведамляюць пра эвакуацыю жыхароў, хоць сур’ёзных разбурэнняў не зафіксавана. На відэа, апублікаваным пасля інцыдэнту, відаць выбухі.

Рэактар IR-40 пабудаваны ў 2003 годзе і ўключае ўласна сам рэактар і завод па вытворчасці цяжкай вады. Падрабязнасці трымаюцца ў сакрэце, але вядома, што над ім працавалі і замежныя спецыялісты, у тым ліку з Расіі.

Іран сцвярджае, што аб’ект прызначаны толькі для мірных мэтаў, але заходнія эксперты баяліся, што там могуць вырабляць матэрыялы для ядзернай зброі. Паводле ацэнак, рэактар мог штогод даваць да 9 кг плутонію — гэтага хапіла б для стварэння ядзернай бомбы.

Паводле дамоўленасцяў 2015 года аб абмежаванні ядзернай праграмы Ірана, краіна павінна была мадэрнізаваць рэактар і выключыць магчымасць яго вайсковага выкарыстання. У 2016 годзе Іран заявіў, што зацэментаваў актыўную зону рэактара, але неўзабаве высветлілася, што Іран перавысіў дапушчальныя запасы цяжкай вады і нават перадаў яе частку ў Аман.

Пасля атакі іранскае тэлебачанне заявіла, што пагрозы радыяцыі няма. МАГАТЭ пацвердзіла пашкоджанне рэактара, але адзначыла, што на момант удару ён не працаваў і не ўтрымліваў ядзерных матэрыялаў, таму радыяцыйных наступстваў няма.

Аднак пра стан суседняга завода цяжкай вады інфармацыі пакуль няма.

Каментары1

  • Ігар Лямеш (выключна на кнізе Эрыка Дж Холла)
    19.06.2025
    "19 чэрвеня 2025 года ізраільская армія нанесла ўдар па іранскім ядзерным аб’екце — цяжкаводным рэактары IR-40 у горадзе Арак, прыкладна за 250 кіламетраў ад Тэгерана. Гэта адзін з найбуйнейшых ядзерных аб’ектаў Ірана. Паводле заяў Ізраіля, там маглі вырабляць плутоній, прыдатны для стварэння ядзернай зброі, піша Euronews."

    Лёгкаводны (звычайная вада) - пастаўлены на сушу патомак рэактараў для падводных лодак і авіяносцаў. Меншыя габарыты. Меншыя капітальныя затраты на этапе бедаўніцтва. Залежнасць па узбагачанаму 235U паліву на увесь тэрмін эксплуатацыі, для краін, якія не умеюць узбагачаць уран самі.

    Цяжкаводны (дэйтэрыевая вада) - рэактар, які пазбаўляе эксплуатанта ад залежнасці па узбагачанаму 235U паліву. Большыя габарыты (у 6-7 разоў). Большыя капітальныя затраты пры будаўніцтве, у тым ліку з-за патрэбы у цяжкай вадзе, якая дорага каштуе. Але: праз 5 гадоў эксплуатацыі робяцца таннейшымі у абслугоўванні за лёгкаводныя, з-за таннейшага паліва, якое не трэба узбагачаць, і якое распадаецца больш поўна. Вынік: на кожны кг U цяжкаводны выпрацуе прыблізна ў 2 разы больш электраэнергіі, чым лёгкаводны.

    Плутоній напрацоўваецца і там і там. Цяжкаводны болей прадуктыўны.

    У цяжкаводным цягам эксплуатацыі ствараецца болей трытыя, чым у лёгкаводным. Ён небяспечны, але менавіта гэтая асаблівасць прыцягвае да цяжкаводных рэактараў увагу спецыялістаў па ядзернаму сінтэзу.

    Канада колісь прадала цяжкаводныя рэактары Індыі, а індусы зрабілі бомбу.

    Чым у 70-я кіраваліся канадцы?

    Гісторыя са штучнастворанымі, адсутнічаючымі у прыродзе, элементамі, годнымі для бомб, старая. Плутонія трэба менш за уран, а іншага штучнастворанага - яшчэ менш за плутоній.

    А вось выбар "стратэгічнага партнера" - яблык раздора. Шулеры за адным сталом збіраюцца не першы раз.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць