Навука і тэхналогіі22

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана

Адказы былі ветлівымі, але крытычнымі. 

Павел Дураў. Фота: durov / Instagram

У вялікім інтэрв’ю журналіст Le Point спытаў заснавальніка Telegram Паўла Дурава ягонае меркаванне пра іншых тэхнагігантаў — Ілана Маска, Марка Цукерберга і Сэма Альтмана.

Так, журналіст зазначыў, што Дурава часам параўноўваюць з Іланам Маска.

«Так, але мы вельмі розныя. Ілан кіруе некалькімі кампаніямі адначасова, тады як я кірую толькі адной. Ілан можа быць вельмі эмацыйным, у той час як я стараюся глыбока разважаць перад тым, як дзейнічаць», — сказаў Дураў і дадаў, што эмацыйнасць Маска можа быць крыніцай яго сілы.

Пра заснавальніка Facebook Марка Цукерберга Дураў сказаў, што той добра адаптуецца і хутка ідзе за тэндэнцыямі, але, «здаецца, яму не стае фундаментальных каштоўнасцяў, якім бы ён заставаўся верным, незалежна ад змен палітычнага клімату ці моды ў тэхналагічнай сферы».

Пра Сэма Альтмана, стваральніка OpenAI, матчынай кампаніі ChatGPT, Дураў сказаў, што той «валодае выдатнымі сацыяльнымі навыкамі, што дазволіла яму наладзіць саюзы вакол ChatGPT».

Але Дураў намякнуў, што пасля сыходу з кампаніі сузаснавальніка і вядучага сусветнага эксперта па машынным навучанні Іллі Суцкевера павісла пытанне, ці працягнецца гэты поспех.

«Ці застаецца яго тэхнічная кампетэнцыя дастатковай цяпер, калі Ілля і шматлікія іншыя навукоўцы пакінулі OpenAI? Будзе цікава сачыць за развіццём ChatGPT і іх здольнасцю заставацца наперадзе ва ўсё больш канкурэнтным асяроддзі», — сказаў Дураў.

Каментары2

  • Адзінае што варта пытаць
    19.06.2025
    А што Дураў думае пра працу з ФСБ?
  • Ігар Лямеш
    19.06.2025
    Г-н Дураў ізноў на свабодзе?

    Тэст кейс:
    1. Загружаем Telegram
    2. Знаходзім суполку <>
    3. Атрымоўваем прапанову аб распаўсюджванні сінтэтычных наркотыкаў у Мінску

    Мне цікавыя думкі г-на Дурава, але..не на волі. Мне цікава будзе пачуць яго думкі, пра каго заўгодна, але ў іншым інтэр'еры: камера, краты, па-французку дарагі адвакат.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць