Аўто

У Беларусі з'явіцца яшчэ адзін агрэгатар таксі

У Беларусі з'явіцца яшчэ адзін агрэгатар таксі. На гэты раз на гэты рынак нашай краіны вырашыў зайсці сэрвіс BroCar з Казахстана.

Як высветліў Office Life, у Беларусі сэрвіс будзе развіваць кампанія «Брокар Бел». Нядаўна яе зарэгістравалі ў рэестры перавозчыкаў пасажыраў як дыспетчара.

Яе асноўны від дзейнасці — апрацоўка даных, прадастаўленне паслуг па размяшчэнні інфармацыі і звязаная з гэтым дзейнасць.

Кампанія была створана 14 мая 2025 года ў вёсцы Баравая Мінскай вобласці. Яе адзіным заснавальнікам указана таварыства з абмежаванай адказнасцю «Эверы Кар» з Казахстана. Кіраваць жа сэрвісам у Беларусі будзе былы менеджар сеткі таксі «Максім» у Магілёве Сяргей Курневіч.

Агрэгатар таксі Bro Car з'явіўся на рынку ў канцы 2022 года. Сама ж кампанія «Эверы Кар» была зарэгістраваная ў пачатку чэрвеня 2023 года ў Астане.

У адрозненні ад іншых агрэгатараў таксі «фішка» Bro Car ў дагаворным цэнаўтварэнні. Напрыклад, «Яндэкс. Таксі» выкарыстоўвае дынамічнае цэнаўтварэнне і самастойна ўстанаўлівае цану за паездку ў залежнасці ад попыту і іншых фактараў, пасля чаго перадае заказ кіроўцам.

Дадатак Bro Car ж дазваляе карыстальнікам самастойна ставіць цану на паездку, падвышаючы або зніжаючы яе ў залежнасці, напрыклад, ад багажу. Пасля чаго перадае заказ кіроўцам, якія таксама змогуць паставіць сваю цану за паездку.

Пакуль гэты сэрвіс працуе ў Казахстане і Азербайджане. Калі яго запусцяць у Беларусі, не вядома.

17 чэрвеня «Брокар Бел» адкрыла свой філіял у горадзе Сянно Віцебскай вобласці. Пры гэтым цяпер кампанія шукае юрыста ў Віцебску з заробкам ад 2,5 тыс.рублёў у месяц на рукі. У абавязкі кандыдата ўваходзяць праца з дамовамі, карпаратыўнае права, прадстаўленне інтарэсаў кампаніі ў судах, удзел у спрэчках з беларускімі дзяржорганамі.

У апісанні ж кампаніі на rabota.by сказана, што «Брокар» — гэта новы агрэгатар і дыспетчар, са сваёй інфармацыйнай сістэмай, які стварае тэхналагічнае рашэнне для рынку перавозак і імкнецца зрабіць гэты працэс зручным, бяспечным і выгадным для ўсіх удзельнікаў. 

У Беларусі ўжо працуе некалькі буйных агрэгатараў таксі ад расейскага «Яндэкса» і тэлекамунікацыйнага аператара А1. Аб выхадзе апошняй на рынак пісалася ў сярэдзіне сакавіка. Тады ў кампаніі распавядалі, што ацэньваюць аб'ём рынку таксі ў Беларусі ў 1,3 млрд рублёў у год. Пры гэтым, паводле яе ацэнкі, сэрвіс ад «Яндэкса» на той момант займаў 90% рынку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў78

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў78

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць