Грамадства33

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках

Мінтранс вынес на грамадскае абмеркаванне праект змяненняў у правілы паводзін на чыгунцы.

Сярод навел для пешаходаў — нельга будзе перамяшчацца праз шляхі на самакатах і сродках персанальнай мабільнасці.

Выключэнне складуць інвалідныя вазкі. Пад забарону таксама могуць трапіць матаблокі, ровары і ролікі.

Пры пераходзе праз чыгуначныя шляхі таксама прапануюць забараніць карыстацца смартфонамі і навушнікамі (акрамя слыхавых апаратаў). Такая ж забарона на навушнікі прадугледжана і для знаходжання на пасажырскай платформе.

Новы дакумент забараняе карыстацца лазернымі паказальнікамі, лавіць рыбу з чыгуначнага моста і ў межах 50 метраў ад яго ў абодва бакі. Прадугледжвае, што пасвіць жывёл могуць толькі асобы старэйшыя за 18 гадоў.

Каментары3

  • Filipp
    19.06.2025
    Падтрымліваю, добрая зацея + забараніць пераходзіць зебру ў навушніках.
  • калгаснік
    20.06.2025
    канец артыкула эпічны "Прадугледжвае, што пасвіць жывёл могуць толькі асобы старэйшыя за 18 гадоў" - а што ў вас там у рэдакцыі пьюць рэдактары?
  • .
    20.06.2025
    Гэта пра выпас каля чыгунцы і прагон жывёл цераз чыгунку.

    Дадаткова забароняць (што важна):
    - Пранікаць на агароджаныя тэрыторыі чыгункі, якія не для абслугоўвання людзей - напрыклад, гэта станцыі, акрамя перонаў і пераходаў;
    - Хавацца пад пасажырскімі платформамі;
    - Пранікаць за агароджу пешаходных мастоў;
    - Паліць вогнішчы каля чыгунак;
    - Купацца бліжэй за 50 метраў да чыгуначных мастоў.

    Увогуле забараняецца рухацца ўздоўж чыгунак (у паласе адводу) "на мотоблоках, мотоциклах, мопедах, велосипедах, самокатах, роликовых коньках, лыжах, другом спортивном инвентаре, а также с использованием средств персональной мобильности (за исключением инвалидных колясок)".

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў54

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў54

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць