Свет1919

ЦВК Румыніі зняў Джарджэску з прэзідэнцкіх выбараў

Джарджэску ставіў пад сумнеў сяброўства Румыніі ў НАТА і крытыкаваў дапамогу Украіне.

Кэлін Джарджэску. Фота: AP Photo/Vadim Ghirda

Цэнтральнае выбарчае бюро Румыніі зняло з прэзідэнцкіх выбараў Кэліна Джарджэску.

Прадстаўнік бюро заявіў, што яно атрымала больш за тысячу скаргаў на кандыдатуру ўльтраправага і прарасійскага палітыка, у асноўным звязаных з яго антыдэмакратычнымі пазіцыямі, піша агенцтва Bloomberg.

Рашэнне бюро можа быць абскарджана ў Канстытуцыйным судзе.

Джарджэску ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе 2024 года. Ён перамагаў у першым туры з 22,94% галасоў. Але Канстытуцыйны суд адмяніў выбары. 4 снежня румынскія спецслужбы апублікавалі дакументы, у якіх было заяўлена, што на карысць кандыдата Кэліна Джарджэску маглі весці агітацыю 25 тысяч бот-акаўнтаў у тыктоку. Спецслужбы звязваюць гэтую агітацыю з Масквой. Менавіта яе ўмяшальніцтва, якое паўплывала на вынікі выбараў, і стала прычынай іх адмены.

Каментары19

  • Во дзе дзермакратыя
    09.03.2025
    Баба Ліда, пішы ў ЦВК ЗША, там заўсёды толькі два кандыдаты, якім башляюць грошы тамтэйшыя мільярдэры. А ў гэтым годзе дык увогуле адзін з кандыдатаў зрабіў рэкіроўка за 3 месяцы да выбараў.
  • Жаглоў
    09.03.2025
    Баба Ліда, "злодзей мусіць сядзець у астрозе ".
  • Ботам
    09.03.2025
    Будзем спадзявацца канчаткова. Ябацькам, пуціністам-рускаміцам, расійскім агентам, прыхільнікам любой дыктатуры месца ў турме, а не на выбарах. Калі ты хочаш зруйнаваць дэмакратыю, то яна адкажа.

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома2

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?12

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

«Над галавой лятае па 20 тон». Брат і сястра з Беларусі расказалі, колькі зарабляюць у порце польскай Гдыні3

Ва Украіне апублікавалі свежы палітычны рэйтынг. Зяленскі не на першым месцы24

У Мазыры з акна дзявятага паверха выпала аднагадовае дзіця2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома2

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць